Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ВУ'СІКІ мн. Вусікі ў паўзучых раслін. Бярэжцы. ВУСКАЛЯ'ЦЬ незак. Выскаляць, выстаўляць. Не ускаляй зубы! M. Малешава. ВУ'СКВАРОК, ВУ'СКАРОК, ВУ'СКОРОК м. i ВУ'CKOPKA ж. Выскварка, кавалачак смажанага сала. Банку з вускваркамі возьмі да картоплі паджар. В. Малешава. Вускоркі з старого сала не смачные. Тураў. Можэ саліну якую, вускарка з 'еў? М. Малешава. А як еыскорка ўзяў, то не мочай. Альпень. ВУСКЛО'БВАЦЬ незак. Вычэсваць цяслой, выстругваць скобляй. Корыта мі высклобвалі чэслою. В. Малешава. Высклобвалі склдокаю бочкі, цэбра, шчоб роўно було. Цераблічы. Вычышчаць, выскрэбваць. Цесто не вусклобваем зусім з дзежкі. Верасніца. ВУ'СКДОБЩЬ зак. Выстругаць скобляй. Запясочча. ВУ'СКОРОЦЕНЬ м. Копанік. Віскороцень. Хотамель. ВУ'СКОЧЫЦЬ зак. Выскачыць, выбегчы. Удушэны на вецёр вускочыш — дай охват. Луткі. Вускочыў, ек дурэнь з-за куста (прымаўка). Сямурадцы. Выпасці. Вускочыла рыбінка з рота у кота. Дварэц. Хоцеў заспеваць, да вускочылі тые шчэлепу, да такога розяўленого i поперлі ў больніцу. Луткі. З'явіцца, узысці. Гарбузы ўсходзяць, у дужках ужэ, а лопаточка не вускочыла шчэ. М. Малешава. ВУ'СКРЭБОК м. 1. Выскрабак, паскрэбак. Казалі, вускрэбкі не еж, а то на коня не злезеш — то хлопцы І не едзяць. Дварэц. 2 перан. Апошняе дзіця ў сям'і. Это малэ выскрэбок у нас. Луткі. Ужэ, кажэ, i вускрэбка ожэніў, то ужэ стары. Там жа. ВУ'СЛУХАЦЬ зак. Пачуць. Эта жонка, тут оддыхаючы, этэ усё выслухала i пошла расказала. Кароцічы. ВУСЛУХО'УВАЦЬ незак. Выслухоўваць. Я не пойду вуслухоўваць, як гето було. Хачэнь. ВУ'СМЕШКА ж. Высмеивание, кпіны. А як дурны, то ву смешку робіць зо ўсёгб. Хачэнь. А Н а в ў с м е ш к і с т р о і ц ь. Высмейваць. Воны ёго на вусмешкі строяць, вон плохі чоловек. В. Малешава. ВУ'СМЕЯЦЬ зак. А В у с м е я ць оч ы. Засмяяць, абсмяяць. Людзі вусмеюцъ очы мне, ек почуюцъ. Луткі. ВУ'СНУЦЬ зак. Загінуць, здохнуць, памерці. Тые немцы од морозу вуснулі, не прывуклі воны. Дварэц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вуckopka, вускаляць, вускарок, вускварок, вускдобщь, вусклобваць, вускорок, вускороцень, вускочыць, вускрэбок, вуслухаць, вуслухоуваць, вусмешка, вусмеяць, вуснуць, зявіцца, склдбкаю, сямі, удўшэны
2 👁
 ◀  / 257  ▶