Старонка 149
◀ / 257 ▶
ВОШОНКА ж. Дзікі яблык. Вошонку не з'есі, вона кісла. Цераблічы. ВОШОЎНІК м. Брызгліна. Запясочча. ВОШЧАНІК м. Клінок для выціскання мёду з сотаў. Аздамічы. ВОШЧАНКА ж. Залітае воскам яйка (выкарыстоўвалі на вялікдзень пры гульні ў біткі). От вошчанкою біток наўбівала богато. Напусціць воску трэ поўно ейцэ, а ейцэ одтуля вупусціць трэ. Цераблічы. ВОШЧЫНА ж. Вашчына, вуза. Бером вошчыну і ў саган ложым, шоб ростопіўса воск у печы, вынімаем і віліваем у восковень. В. Малешава. ВОШЧЫЦЬ незак. Вашчыць, націраць воскам. Вошчылі воском (дратву), шоб можно поцегнуць ее. Луткі. ВОШЫВУ прым. Δ Вошывы жук. Гнаявік, гнаявы жук. Кароцічы. ВОШЫЎКА ж. Вашыўка, неахайная жанчына. Бярэжцы. ВОШЫЎНІК м. Брызгліна. Вошыўнік росце ў кустох, ліст доўговаценькі. Бацько зваў брэзколіна і ложкі з его белые робіў. Дварэц. Вошыўнік на бору росце, помый ім, да чыстая голова. Хачэнь. ВУ займ. Вы. Вы намі глумечаеце мо? Мачуль. Гукаю, то вы знаеце, одозваласа тая гусь. Там жа. А ву надоўго прыехалі? Хачэнь. У нас у Хочэні говораць на мацер ву, а тут, у Верэсніцы, ты. Верасніца. ВУБАВІЦЬ зак. Выправіць, вывесці, выцягнуць (пераадольваючы нежаданне). Ледзь вубавіла ёго з хаты. Альшаны. ВУБАНДЫЖЫЦЬ зак. Выправіць, выцягнуць, вытурыць. Хоць бу як вубандыжыць с хаты! М. Малешава. ВУБАНІЦЦА зак. Папарыцца, памыцца ў лазні. Одзін чоловек залез у печ да выбаніўса, то не сталі ёму ногі болець. Мачуль. Зайдзе ў баню дай выбаніцца. Хотамель. ВУБАЧАЦЬ незак. Выбачаць, дараваць. О, вубачай, молодзіцо, я не хоцела! Цераблічы. ВУБАЧЫЦЬ зак. Выгледзець, убачыць. Шчо там вубачыш? Нога ўже не пухне, отпухае. Луткі. ВУБЕГЦІ зак. Выбегчы. Я схопіла ковеньку і вубегла на двор, бачу — на ганку дзіця седзіць і воўк стоіць коло его. Сямігосцічы. ВУБЕЛІЦЬ зак. Выбеліць. Як ўбеліш (полотно), то
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶