Старонка 148
◀ / 257 ▶
мае дзіця. Воўчок, така дзеўка, не говорыць і не гуляе з дзецьмі. Луткі. ВОЎЧУГА м. і ж. Злосны, нелюдзімы чалавек. Вон сердзіты, ек воўк, урэдны, воўчуга. Запясочча. Воўчуга моўчыць, дзе воўчуга ў разговоры заходзіла! В. Малешава. ВОЎЧУК м. Ваўчок, малады воўк. Вон ніколі не дасць здрастуй, так і посунецца, ек воўчук. М. Малешава. ВОЎЧЫ прым. Воўчы, ваўчыны. Воўча руя бежыць, то уцекай. Бярэжцы. Воўчу печонку вусушаць, ее едзяць, ек падушчэ ліхо. Цераблічы. Воўчые слёды. М. Малешава. △ Воўча цыцка. Нарост на целе. Бувае наросце такая чорна, бі бородаўка, ее дайжэ шэпталі, казалі, воўча цыцка. Сямігосцічы. Воўчы сук. Стрыжань, які выпірае са ствала дрэва. Воўчы сук, бі стрыжэнь, вупірае з дзерэва. В. Малешава. Воўчые кіяхі. Шышка рагозу. Рогоз, а на ём воўчые кіяхі ростуць. Альшаны. Воўчые сморoccдзіны. Крушына. Рубель. Воўчые ягоды. Любыя неядомыя ягады (звычайна гавораць на паслён, крушыну і інш.). Як нарве, то прыложаць воўчые ягоды — гоіцца. Д.-Гарадок. Воўчые ягоды, то мо іх воўкі едзяць? В. Малешава. Воўчэ молоко. Расліна, падобная на малачай (на зломе выдзяляецца малочны сок). Хачэнь. З воўчых зубоў. Пра пакамечанае, памятае. Што-то за незграха, надзела одзежу, бы з воўчых зубоў. Луткі. Попасціса ў воўчые зубу. Апынуцца ў становішчы, з якога цяжка выбрацца. Попадзешса ты мне ў воўчые зубу! М. Малешава. ВОЎЧЫЦА ж. Ваўчыца. За воўчыцою бегаюць воўкі. Бярэжцы. На воўка помоўка, а воўчыца нішком (прыказка). М. Малешава. ВОЎЧЭНЯ н. Ваўчаня. Летала воўчыца, воўчэнят шукала. М. Малешава. ВОЎЧЭРНЕЧА ж. Гушчар, месца, дзе водзяцца ваўкі. Гэто цепер гало, а колісь там воўчэрнеча була. Хачэнь. ВОЎЧЭЧА ж. Мноства ваўкоў. Воўчэча напала. Запясочча. ВОШ ж. Вош. Вошы е на целятах. Запясочча. Узеліс за дзело, ек вошы за цело (прымаўка). Сямурадцы. Тля. На высадках вошы сівые чавілі рукамі. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 257 ▶