трэ горнуць у свойцы. Хотамель. Памыць. І тое дзіця трэба вубеліць тры раза і тры раза змазаць. Кароцічы.
ВУБЕЛЬВАЦЬ незак. Выбельваць. Вібельваюць полотно і качаюць у дзве сталочкі. Хотамель.
ВУБІВАЦЬ незак. Выбіваць, выціскаць. З землі воду вубівае. Цераблічы. Фармаваць. Убівалі хлеб на руках, мочылі і клалі на лопату да ў печ. Чэрнічы.
ВУБІЗДЫКВАЦЦА незак. Выкоўзвацца, выслізгвацца (раптоўна). Ужэ стары, ніяк не ўбыздыкваецца сітнік. Луткі. Ідом рваць сітнік, ек поцягнеш, то вубіздыкваецца. В. Малешава.
ВУБІЗДЫКНУЦЦА, ВУБЗДЫКНУЦЦА зак. Выслізнуцца, выскачыць (раптоўна). Вероўка вубздыкнулас з рук. Хільчыцы. Поймаў кожушка, а вон вубіздыкнуўса з рук. В. Малешава.
ВУБІРАЦЬ незак. 1. Выбіраць. Вубіраць цыбулю трэбо после Ільі, а то вона немоцна будзе, нема хвосцікоў, чым віць на венок. Дварэц. Счоччыка на родзінах вубіраюць, вон грошы шчытае, а бабі толькі за горшка заплацяць. Хачэнь. 2. Рабіць выемку (у бервяне). Сокерой вубіраеш, як чоўнок, драчку. Пагост. Выкопваць, разбіраць. Людзі вубіраюць на рэцэ перэмелье. В. Малешава. 3. Плесці. Поя́са вубіраюць. Альшаны.
ВУБІЎ м. △ На вубіў гуляць. Гуляць у мячыка, якім адна каманда «выбівае» з «поля» членаў другой каманды. Запясочча.
ВУБІЦЦА зак. 1. Выбіцца, зрабіцца няроўным. Вубіўса чэрэн, то трэбо вукладаць. Цераблічы. 2. Выбіцца, з цяжкасцю знайсці шлях. Аж у Озераны вубіліса. Бярэжцы. △ Вубіцца зо сну. Страціць сон. От вубіласа зо сну і ніяк не засну. Азяраны.
ВУБІЦЬ зак. 1. Выбіць, збіць. Палкай вуб'е з яблыні яблуко да есць. Хачэнь. Вывесці з гульні ўдарам мяча. Як вуб'юць того, шчо бег за чэрту, то ўжэ воны ідуць у поле. Хачэнь. 2. Пабіць. Нехто качок вубіў да вукраў. Хачэнь. 3. Трохі накасіць. Вукорчоваў лозу і думае: вуб'ю нешчо, хоць копа сена будзе. М. Малешава. 4. Страціць. Сілы нема, вубіў сілы. В. Малешава. △ Вубіць на погоду. Распагодзіцца. На погоду мо вуб'е, бо вечор здорову. Хачэнь.
ВУБЛЕВОК м. Адрыгнутая шчупаком рыбіна. Кожушок кожушка ўхопіць да вукідае — то выблевок. Аздамічы.
ВУБЛЁВАЦЬ зак. Выбляваць. Усе выблюе, і тэ, шо
80 👁