пасля купання ў рэчцы. Скачуць на адной назе, схіліўшы галаву набок, каб вылілася вада з вуха). Хачэнь.
ВОРВОЛЯ, ВОРЫВОЛЯ ж. Варволь, каламазь. Ворволя з землі набрана, колёса мазаць. М. Малешава. Пі, шчоб ты ворыволі напіўса! (праклён). Запясочча.
ВОРОНЕЧЫ прым. Варонін. Воронечэ кубло. Запясочча.
ВОРОНЫ прым. 1. Вараны (пра каня). Вороны конь, то не вельмі чорны. Альшаны. 2. Хуткі, бойкі (пра каня). Вороны — это конь добры, можэ буць усякое масці, на ём не поўзуць, а едуць. В. Малешава.
ВОРОНЯКА ж. Варона, грак, галка, крумкач. Воронякі хопаюць гусенята. Цераблічы. Воронякі на дубох, а сорокі на лозе кубла робяць. Хачэнь. А тые воронякі, галкі, голье несуць у комін. В. Малешава. Е крумкач, така крупна вороняка. Сямурадцы.
ВОРОТ м. 1. Драўляная вось варот або дзвярэй. Ворот у дзверах, к ему доскі прыбіваюць. М. Малешава. 2. Ворат. Ворот круціць, дручком за стоўп чэпляе. Хотамель.
ВОРОТА мн. 1. Вароты (звычайна аднастворкавыя), дзверы (у хляве, гумне). Ворота на зіму стаўлялі к плоту. Луткі. А ў дворэ — то ворота зовуць, на одну половіну. Аздамічы. Одные ворота ў хлеў, а другіе ў двор. Хотамель. Отчыняйце ворота, едзе дзеўка-сірота (з песні). Хачэнь. 2. Праход у гатку або плаціне (дзе ставіцца жак, падаецца вада на кола млына і інш.). Грэбля робіцца, шоб вода шла ў ворота, а не йшла вольно рэкою. Мачуль. Ворота ў гатку е. Пагост.
ВОРОТНО н. Дэталь у варотах. Альпень.
ВОРОТО н. Біла ў варотах з бакавой галіной, да якой прыбіваюцца дошкі. Ворото ў воротах, а ў одрыне хоць і з воротом, то дзверыма зовуць. Аздамічы. Ворото ставілоса ў шулу, а на ём віселі ворота. Цераблічы.
ВОРОТОВУ прым. △ Воротовэ шуло. Шула, у якое ўстаўляецца вось варот. Луткі.
ВОРОТОК м. Ворат. Як подсорац якора, то на вороток круцяць, да подаецца пас. Дварэц. Воротком сцягваем улье на хвою. В. Малешава. △ Сухі вороток. Прымітыўная лябёдка. Сухі вороток веліку сілу мае. Дварэц.
ВОРОХ м. Куча, гурба. Буракі так і заночовалі на полі ў ворохах. Тураў. Камені ў воросі лежац. Запясочча. Наглы ворох мехоў повезлі. Дварэц. Пушчэйшэ жы
78 👁