«Шугі на вугі, вороб'і з поля!» Хачэнь. Памянш. воробейко, оробейко. Оробейко купаецца — то будзе дождж (прыкмета). Хачэнь.
ВОРОБ'ЁЎ прым. △ Вороб'ёў шчавер. Вераб'інае шчаўе. Бярэжцы.
ВОРОБІНЫ прым. △ Воробіная ноч. Вераб'іная ноч. Воробіная ноч — як цэлую ноч бліскае. Запясочча.
ВОРОГ м. Вораг, непрыяцель. Нема ворога, так нажывеш, як та прыказка кажэ. Луткі. Шоб моім ворогом такая жытка, як мне! Мачуль. Не поіўшы, не корміўшы, не мецьмеш ворога (прымаўка). Аздамічы. Каша — ворог, бо гоніць з-за стала. Цераблічы. Накормі, напой, то будзе ворог твой (прымаўка). Хачэнь.
ВОРОГОВАЦЬ незак. Злавацца, выказваць варожыя адносіны. Вона ворогуе на мене, крывуе, шо ў мене е, а ў ее нема. М. Малешава.
ВОРОЖКА ж. Варажбітка. Ворожкі ворожылі, а чы праўду, чы не. Альпень.
ВОРОЖЫЦЬ незак. Варажыць, гадаць. Ворожыць— нашэптвае. Знае нешчо, толькі не прызнаецца. Бярэжцы.
ВОРОЖЭНЬЕ н. Варажба. Дай поворожу, погадаю.— На доха мне твое ворожэнье, шчо ты мне за ўгадніца! Бярэжцы.
ВОРОН м. 1. Крумкач. Сором не ворон, очэй не вудзерэ (прымаўка). Запясочча. 2. Дзіцячая гульня і персанаж у гэтай гульні. Поберуцца дзеўкі ззаду, а ворон крычыць: кра, есці хочу! А мы не пускаем і дразнім: кра, елыка, выць собе езыка. Луткі.
За матку трымаецца многа дзяцей, адно за другое. Мэта ворана схапіць і адарваць хвост, пры гэтым ён не даецца, а матка ганіць ворана. Іншы варыянт дражнілкі: ялыка, выцегла езыка! Луткі.
ВОРОНА ж. 1. Варона. Ворона ўсе на дождж каркае. Луткі. Ворона чорна, а тут так бу сівовата. Цераблічы. Ек улез у вороны, то крач ек і воны (прымаўка). Верасніца. 2 перан. Разява. Хільчыцы.
ВОРОНЕЦ м. 1. Лясное зелле, бядрынец (?). Воронец таке во, ек ёлка, зелье, од печэні вон бувае; хто кому плохо подумае і зробіцца недобре, то тэ зелье даюць. Воронец вугоняе голоўные болі. Пагост. Мо гэто воронец той зацвіў? Хачэнь. 2 (?). Зай, зай, воронец, вулій воду за конец, вулій воду за колоду! (дзіцячая прыгаворка
80 👁