то зрэбваецца ў ворох. Кароцічы. Крот наточыў ворохбў. Аздамічы. Складзеш у ворох гной да стопчэш, то не загорыцца. Луткі. Насёк два ворохі велікіе дроў. Там жа. Больш от того по ягоды не пошла, хай воны там будуць ворохамі. Хачэнь. Мушы подохлі, ворохамі лежаць. В. Малешава. Памянш. ворошок. Ворошок яблок назбірала под яблонею. Дварэц. Лежыць той ворошок колючы (пра вожыка). Луткі.
ВОРОЦІЛО н. Навой (у кроснах). Навіваюць кросно на вороціло. Аздамічы. На вороціло ніткі мотаюць. М. Малешава. 2 перан. Няўклюдны, непаваротлівы чалавек. Ох, яке вороціло, не можэ повернуцца! М. Малешава. △ Полотнянэ (полоцённэ) вороціло. Навой з палатном. Луткі. Пражнэ вороціло. Навой з ніткамі. Вороціло однэ пражнэ, а другёе полотнянэ. Луткі. Памянш. вороцілцэ. Полотнянэ вороцілцэ. Хотамель.
ВОРОЧАЦЬ незак. Варушыць. Ледво ворочае езыком. В. Малешава.
ВОРОЧАЦЬ незак. Вяртаць. Ворочаюць брытву государству, ек недобрэ зроблена. Запясочча. Заварочваць. Разоў тры ворочаў коня. Дварэц.
ВОРОЧАЦЦА незак. Вяртацца. Воны по сем раз ворочаюцца, коб больш узяць. Сямігосцічы.
ВОРУШЫЦЦА незак. Варушыцца. А ціхенько було і лісты не ворушыліса. Дварэц. Хістацца. Зуб ворушыцца і торкаецца, кажуць. Аздамічы. Рухацца, паказваць прызнакі жыцця. Шчэ жывы буў, шчэ ворушыўса. Чэрнічы. Побі на кускі сліменя, усе одно ворушыцца. Хачэнь.
ВОРУШЫЦЬ, ВОРОШЫЦЬ незак. Чапаць, кратаць, варушыць. У нас болота нігдзе і ніхто не ворошыў. Бярэжцы. Укусіць! Не воруш собаку! Не трэ его ворушыць. Цераблічы. Не ворушце нічого, ходзеце сюды! Сямігосцічы. Перасыпаць. Я шчэ буду эту хату ворошыць другі раз. Бярэжцы.
ВОРЧАЦЬ незак. Вурчаць пагрозліва (пра сабаку, ката). Коты ворчаць злосно. Бярэжцы.
ВОСВОЯХУ прысл. Па сваіх справах. Змея зноў пошла восвояху (з казкі). Запясочча.
ВОСЕМ ліч. Восем. Восем недзель баба лежыць, такая кволая. Дварэц. Машына перэвернуласа, і ўсе восем душ утопіліса с пуду. Луткі.
77 👁