ВО'НЯ ж. Смурод. Курыць усю ноч печ, да смердзіць, да воня. Цераблічы. Шо за воня?—Да там еке-то падло. В. Малешава. ВОНЯ'ЦБ незак., 3-я ac. адз. л. воняе i воніць. Дрэнна пахнуць, смярдзець. Будом воняць — закопаюць (жарт). Запясочча. A копціць да воніць! Там жа. Сало з кішок колісь елі, а тэпэр не хочуть, воняе. Альпень, Вона (бадзяга) вельмо воняе сыра. Хачэнь. Коза воняе падлом. Там жа. ВОПО'УНОЧ прысл. Апоўначы, позна. Як була я молода, то прыходзіла домоў вопоўноч. В. Малешава. Чого его прыпёрло вопоўноч да побунтоваў нас? М. Малешава. ВОПХНУТДЬ, ВОПНУ'ЦЬ зак. Запіхнуць, уціснуць. Позмерзаюцца чобоці, то Не можно ногі вопхнуцъ. Цераблічы. Бонне м'ясо ў корук i повесіць. Запясочча. ВОРВА'ЦЬ зак. Урваць, уварвадь. Як вона мне ворвала роботы! Я б ужэ нешчо робіла. Дварэц. ВОРКОВА'ЦЬ незак. Буркаваць. Голубу воркуюць. Хачэнь. ВОРКО'ТА ж. Буркатун, бурклівы чалавек. Эта воркота бормочэ дай годзі. В. Малешава. Мормдта прышоў да путаецца ў лепёты, ці дома воркота (загадка). Воўк, собака i кот (адгадка). Хачэнь. ВОРКОТЛГВУ прым. Бурклівы. Добрэ ему, еслі хороша жонка, а г о мо воркотліва? М. Малешава. ВОРКОТНЯ' ж. Буркатня. Там нека воркотня була. М. Малешава. ВО'РКУЦЕНЬ м. Буркатун. Годзе тобе ворчаць, воркуценьПА. Малешава. ВОРНРКАЦЬ незак. Плакаць, капрызнічаць (пра дзіця). Хотамель. ВОРОБЕ'И, ОРОБЕ'И м. Верабей. Поўна хата вороб'ёў, іх не можно з хаты выгнаць (загадка). СукІ ў сценах (адгадка). Запясочча. От етых вороб'ёў нема рады, у просо да ў просо. Верасніца. Воробей кажэ: чымчым жыў-жыў! Цераблічы. Воробей не сее, не жне, а ему е. Хачэнь. ВоробЧ з проса гонялі, шчоб не пілі. Бярэжцы. А В о р о б'і з а м о ў л я ц ь. Замаўляць проса ад птушак. Мой дзед умеў воробЧ замоўляць. Бувало, то вон на стрэценье казаў, шо не вуймай кашы, покуль не прыйдзем з цэрквы. А тогды як прыйдзем, то казаў: «Стаў на стол з горшком!» — То вон тую кашу берэ, посушыцъ i сховае. А потом посыпле кругом поля i скажэ
Дадатковыя словы
воняцб, вопнуць, вопоуноч, ворваць, ворковаць, воробеи, воробёў, мясо, оробеи
1 👁