Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
важаць. Хіба вон цебе вомпіць? Хотамель, Прызнаваць. Васіль,цёцю не вонпіш? Там жа. ВОН 1 займ. ё н. А вон зложыўса да цоп того глушца. Мачуль. Хай вон струбіцца, той посеет! Пагост. А вон ешчэ з лесу домоу не прышоў? Кароцічы. Глухі пень, бо вон без голья. Верасніца. 2 выкл. Вон. Пошоў вон! Дварэд. Звычайна вон ужываецца старымі людзьмі як сінонім да слоў вуж, гад, чорт, якіх стараюцца пазбягаць (Хай вон шчэзне, той вуж. Верасніца). Назіраюцца таксама выпадкі ўжывання вон, калі жонка гаворыць пра свайго мужыка, толькі ў неабходных сітуацыях называючы яго Імя (Вон там косіць, да i я коло его шебёнькаюса. Хачэнь). ВОНА' займ. Яна. Белая ветла, на дугі вона хороша. Луткі. Вона ўсім дочкам дала по перкалюсе. Верасніца. Надто хітры буў вон, i вона хітровала. Хачэнь. Куды пошла маці? — Вона ў чэрніцы пошла. Старажоўцы. Звычайна вона ўжываецца старымі людзьмі, калі гавораць пра гадзюку, смерць, найменне якіх у размове стараюцца пазбягаць (Ек трапіш, то вон уцекае, а вона укусіць. Кароцічы. Размова ішла пра паводзіны вужа і змяі пры сустрэчы з чалавекам). BOHETA ж. Смурод. Така там вонёта! Сямігосцічы. BOHO' н. Яно. Воно зняло ключыка дай закрыло. Запясочча. Звера, усе ж такі воно чуе чоловека. Мачуль. Хай воно згорыць, тэ сено! Бярэжцы. Трэбо зложыць так, шоб воно доходзіло до толку. Там жа. То воно i не страшно, колі гром грыміць. Кароцічы. ВОНЫ' займ. Яны. На нас воны кажуць замшане, а мы на іх руднікі, бо з Рудні. Бярэжцы. Воны богато жылі, заможные людзі булі. Пагост. Я іх посылаю, шоб воны кошэ походжалі. Мачуль. Воны цепер усе по дубнічку седзяць, тые грыбу. Хачэнь. ~ ВОНЭ' займ. Яно. Трэба шоб вонэ набракло, намокло, набралоса. Запясочча. Вонэ вельмі ўрэднэ, гэто целя. Кароцічы. Вода прыбудзе, а вонэ остаецца, прыплаўнік той. Хачэнь. ВОНЮХА' ж. Смурод. Вонюха зробіцца да обсядуць мухі! Дварэц. ВОНЮ'ЧКА ж. Смярдзючка. Вонючка — это укор! Чого ты прымазаласа, вонючка! В. Малешава. ВОНЮ'ЧЫ прым. Смярдзючы. Вонючы ек тхор. М. Малеіііава. Вонюча трава. Альпень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 257  ▶