ВОЛОГА м. Закраса (?). Як корова, то й волога (прымаўка). М. Малешава.
ВОЛОДАЦЬ незак. 1. Валодаць. Не володае езыком, хочэ сказаць слово і не можэ. В. Малешава. Вон тры годы рукамі не володаў, да нехто доказаў, то вон того гавеза корэня піў. Луткі. Рухацца, дзейнічаць. Рукі, ногі не володалі. Дварэц. Ужэ не володае рука, не можэ шапкі наложыць. В. Малешава. 2. Валодаць, мець ва ўласнасці. Ім ніхто не володаў, то було заёднэ поле і рэчка. Хачэнь.
ВОЛОК м. Волак, рыбацкая сетка. У нас волок, а ў людзей брэднік, вон мешком дзелаецца. Запясочча. Пошлі мы, узялі волока да обловілі тую долінку. Дварэц. △ Плавучы волок. Волак, рыбалоўная сетка, прымацаваная да двух вертыкальных і адной гарызантальнай (знізу) жэрдак. Ловім по бустрэ, по рэке плавучым волоком. Плавучы волок не мае жадного грузу. Запясочча.
ВОЛОКА ж. Тонкая вяровачка, абора. Раменные волокі лепш за вероўчаные. Тураў. Стою подперазана волокою. Запясочча. Одны волокі кажуць, другіе — оборкі. Чэрнічы. Як роздво ідзе, то ўюць этые волокі. Луткі. Волокою дай шчэ ўязовою богатые хлеб рэзалі. Сямігосцічы. Памянш. волочка. Подпережэцца волочкою да лётае, лётае ў позыкі. Луткі. △ На волоку. У круглых зборках (пра халявы ў ботах, у адрозненне ад ботаў, халявы якіх сабраны «на вуглікі»). Хачэнь.
ВОЛОКАЦЦА незак. Валэндацца. Дзірэктор волокаўса з ею два годы, жалеў ее, не гнаў. В. Малешава. Валаводзіцца, вазіцца. Корова у мене, ужэ надо збуць, а я ешчэ волокаўса год з ею. Там жа.
ВОЛОКІТА ж. Бадзянне. Пусціў Мікіту на волокіту (прымаўка). Запясочча.
ВОЛОС м. 1. Волас (толькі не ў чалавека). У хвосце у коня волос, ёго ж звезаць трудно, вон жэ прудкі. В. Малешава. У часах волос порваўса. Там жа. 2. Воласападобны чарвяк у вадзе. На весне волосоў богато плыве за водою. Кароцічы. Волос, которы ў рэцэ плавае, як муеш, то учэпіцца, тонюсенькі, як волос. Цераблічы. Чэр'як доўгі, той волос. Бояцца, шчо як купаешса да ўкусіць, то век не загоіш. М. Малешава. 3. Валасень, хвароба костачак пальцаў. Вучышчаеш, вода, лугі, берэгі, вучышч і палца од волоса (замова). Запясочча. Боліць ваўка і стане горшэ болець, то кажуць: волос подкінуўса. М. Малешава. От волоса ўсе косці вусупа
78 👁