Старонка 136
◀ / 257 ▶
своё войско. А була суша, да вукопала колодзедзь, і там вода ўсе ўрэм'е (легенда). Хільчыцы. ВОЙСТРЫЦЬ незак. Вастрыць. Мы поедом сокеры войстріць. Пагост. ВОЙЦІ зак. Увайсці. Войшоў у село да ўсе по пругменках дзіўлюса. Цераблічы. Войдзі ў хату, не стой. Бярэжцы. ВОЙЦЯЦЬ незак. Крычаць, сварыцца. Бярэжцы. ВОЙЧЫК м. Птушка чакан (?). Альшаны. Памянш. войчычок. Альшаны. ВОЛ м. Вол. Колі запрагаюць, то вол. Аздамічы. Чоловек не вол, у одной шкурі не жыве (прымаўка). Запясочча. Доброго вола не вупусцяць с села (прымаўка). Чэрнічы. Спіць, як волы продаўшы (прыказка). Луткі. Чэшыса вол з волом, конь з конём, а ты, свіньа, з тым, шчо нема з кім (прымаўка). В. Малешава. Рэве як вол. Бярэжцы. Одзін вол за двух коней повезе. Хачэнь. △ Чэрэцены вол. Бакас. Чэрэцены вол маленькі, з доўгім носом, жоўты. Запясочча. Наступіць чорны вол на ногу. Пра бяду. Ек наступіць чорны вол на ногу, тогды познаеш. М. Малешава. Памянш. волік. Я думала, молодзенька, шо волік пасецца, а то ж моя доля шляхом волочэцца (з песні). В. Малешава. △ Волікі пасці. Ляжаць на жывоціку (пра малое дзіця). Ленка волікі пасе, кажу, ек вона на чэрэві лежыць. В. Малешава. Волік чэрэчэны. Бакас. Запясочча. ВОЛЕ, ВОЛЬЕ н. Валлё, валляк, складкі на шыі. От, ка, натоптала свое воле кура! Луткі. От под'ела воле ў коровы мошка! Цераблічы. По волью у коровы молоко опрэдзеляюць. Дварэц. Воле наросло, як гладкі, то е, а як худы, то не. Запясочча. ВОЛЕВАТЫ прым. З вялікім падбародкам. Волеваты мушчына, такі гладкі. Луткі. ВОЛЕЧНЫ прым. З вялікім валлём. Добро, шо нашы куры волечные, у огород не лецяць. Любавічы. ВОЛКІ прым. Сыры. Волкое сено неможно грэбці. М. Малешава. Еслі волке сено, то трэбо солі трохі, шчоб не згніло. В. Малешава. ВОЛКОВАТЫ прым. Сыраваты. Одна копа волковата, а тые сухіе. М. Малешава. ВОЛОВУ прым. Валовы. Ежэлі шыя воловая, то недобра корова. В. Малешава. △ Як у волове ухо попаў. Пра цішыню. Ціхо ў лесе, як ў волове ухо попаў. Дварэц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 257 ▶