адкрытым месцы. Трохі дзе на відоліцы зобрала. Луткі. На відоліцы стоіць хата. Аздамічы.
ВІЛІЦА ж. Прылада вязаць сеткі. Віліца і берцэ— жакі везаць. Аздамічы. Віліца для ніток, цёнето везаць. Цераблічы.
ВІЛКІ мн. Вілкі (для печы). Вілкамі цягаём чугуны, горшкі з печэ. М. Малешава. У вілках простояла дзень. Дварэц. 2. Вілы. З вілок зуб. Бярэжцы. Вілкамі навоз трусяць на полі. М. Малешава. Як казалі тые людзі, му два стога без вілок наклалі (жарт). Там жа. △Вілкі почынальныё. Вілы з кароткім дзяржаннем, якімі пачынаюць стог. М. Малешава. Вілкі подстожные. Вілы з дзяржаннем сярэдняга памеру, якімі падаюць на стог. Там жа. Вілкі верховые. Вілы з доўгім дзяржаннем, якімі завяршаюць стог. Там жа.
ВІЛКОВІНЬЕ, ВІЛКОВЕНЬЕ н. Дзяржанне ў вілах. Вілковінье однэ поломалоса, едзь у лес да вусеч. Луткі. Обкорыць ножэм вілковенье троха трэба. В. Малешава.
ВІЛОЧНІК м. Дзяржанне ў вілках (для печы). А вілочнік — палка обукновенна, без рог, а накладаюць рогі железные. В. Малешава. Вілочнік. Хачэнь. 2. Вілкі, качэргі, чапёлы разам. Нарубаеш у лесі орешніку на ручкі для вілочніка, а то етые перегораць скоро. Пагост.
ВІЛЬЧЫК м. Верх, верхавіна (дрэва, страхі). На самым вільчыку на ёлцы шышкі. Запясочча. Сена под вільчык (у адрыне). Кароцічы. Чого-то ты на вільчык залез, от ек грымнеш, то й косцёй не збером. Там жа. Под вільчык м'яту солому покладзе і прыложыць козламі. Аздамічы. У самом вільчыку дзёрэва буськовэ кубло. Альгомель. 2. Макаўка (галавы). На вільчыку на самом плеш у ксендза. Верасніца.
ВІНДОВАЦЬ незак. Круціць, круціцца. У гэтом кошы так віндуюць тые ўюны! Луткі. Віндуюць по полю віхры, лецяць. Цераблічы. Бегаць, насіцца кругом. Увогналі ў кошару да ек сталі віндоваць корову! Луткі. Дурэць, балавацца, буяніць. Не віндуй, ліха твою мацер! Вон сам нічогі, навек віндуе. Аздамічы. От віндуе, не можно і ўдзержаць. Там жа. Ты віндуеш перва — хочэш перва й плакаць. Цераблічы.
ВІНДЫ мн. △Вінды отпраўляць. Гарэзнічаць, насіцца. Такіе дзеці, ім дай погуляць, воны ж у хаці вінды отпраўляюць. М. Малешава.
75 👁