Старонка 126
◀ / 257 ▶
мічы. 2. Развявацца. Вона вее, тая борода, і товар шчэ ходзіць по полі. Хачэнь. ВЕРТКІ прым. Жвавы, хуткі, энергічны. Ек чоловек вёрткі, то і тэ і се ему трэба. Верасніца. Вяртлявы. Вёрткое дзіця, сюды-туды кідаецца. В. Малешава. ВІГЛЯ ж. Дурніца. Ва́ле, чому цебе вігля баба зове? — Тому шчо нічога. Цераблічы. ВІД м. Твар. Мой від огнём горыц. Запясочча. К ліхому віду отрэзалі й носа (прымаўка). Дварэц. Ёво, сядзь відом, а то будзеш седзець плечыма на картоццы. Луткі. Вуцолуе і ў рукі і ў від: не хворэй, бабо. Аздамічы. Трэба ж пчолё ўкусіць за від, то і домоў ледзь прышоў. Мачуль. Гледзі, Дземід, на свой від (прымаўка). Там жа. Як даў у від, то, каа, кроўю вочы пазаліваліса. Альшаны. Торкнёш его (заткала) — тобе на від сопуха падае. Сямігосцічы. На віду. У твар, з твару. Прышлос мне его на віду побачыць. Хачэнь. Яка хороша на віду молодзіца. Запясочча. ВІДАТЫ прым. З вялікім тварам, круглатвары. Поўна да така відата жонка. М. Малешава. ВІДАЦЬ незак. Відаць, бачна. Відаць було, шо дождж будзе. Верасніца. ВІДЗІЦЬ незак. Бачыць. Што відзіў, то й брыдзіў (прымаўка). Кароцічы. ВІДЗЮШЧЫ, ВІДЗЮЧЫ прым. Які добра бачыць. Аздамічы. ВІДЗЯ дзеепрысл. Бачачы. Стрэляў так, по ком відзя. Луткі. ВІДНІНА ж. Бачнасць, яснасць. От відніна, хот ты голкі збірай! Луткі. ВІДНО, рэдка ВІДНО прысл. 1. Бачна. Цэгла відно на Лядзе. Бярэжцы. Да ўжэ не відно, шо то коні. Луткі. З лесом роўно, да з лесу не відно (загадка). У дзерэві серцэ (адгадка). Там жа. Пошоў той «пан» з дзедовою люлькою, не відно, дзе вон і дзеўса ў лозе. Цераблічы. Далеко відно трактора ў полі. М. Малешава. Ложыцеся спаць, а заўтра будзе відно. Хачэнь. Відно пана па халявах (прымаўка). Там жа. 2. Світае. Ужэ відно — дзень. Аздамічы. Уставай, ужэ відно, да йдзі жакі похожай. М. Малешава. Відно. Альшаны. ВІДНЫ прым. Бачны. По розорах була вода, а поградзе по цветох клубніка відна стала, зацвіла. М. Малешава. ВІДОЛІЦА ж. На відоліцы. На відавоку, на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 257 ▶