ВЕШАК м. Вешалка. На вешаку твой пінджак, чого ты на полу его шукаеш! Кароцічы. У сенях на вешаку вісіць бутля. Луткі. Вешалка ў адзенні. Вешака прышывай, стонжэчку. Луткі.
ВЕШАЛКА ж. Шыбеніца. Вернуўса, а ёго сем'я на вешалцы вісіць. Запясочча. Перэд негодою хоць ты на вешэлку ідзі, так усе боліць! М. Малешава. Коб на вас вешалка найшла, ек ву ходзіце ў яблука! Там жа. Жэрдкі для прасушвання сена, сетак і інш. Аздамічы. Нізка скруткаў лазы. Цэла вэшалка вэрчоў тых была. Мачуль.
ВЕШАЛО, ВЕШАЙЛО н. Вязка, нізка. Вешало баранкоў наніжэ да везе. Аздамічы. Назбіраюць вешало остопкоў да несуць на купайло паліць. Сямігосцічы. На вешало верчы вешалі і сушылі на зіму на хаці. М. Малешава. Вешало мо кілоў дзесяць рыбу попёр. Луткі. Пэўная колькасць звязаных ці нанізаных прадметаў. Трыццаць верчоў гэтэ вешало. Цераблічы. Лозу надзеруць дваццаць верчоў — вешэло. Там жа. Вешайло лапцей. В. Малешава.
ВЕШАЛОК м. Вязка. Несе цэлы вешалок верчоў (25 штук). М. Малешава.
ВЕШАЛЬНІК м. Шыбенік, вісельнік (самагубца). Бярэжцы.
ВЕШАЛЬНІЦА ж. Шыбеніца. Коб ты попаў на вешальніцу! Мачуль.
ВЕШАЛЬШЧЫК м. Вісельнік. Вешальшчыка й не помінаюць, ховаюць і по домах ідуць. М. Малешава.
ВЕШАЦЬ незак. Вешаць, чапляць. Крынджолы на полі поставіць да кольбель вешае. Верасніца.
ВЕШНІЦА ж., ВЕШНІЦЫ мн. Весніцы, вароты з жэрдак. Як вешніца, то бедны хозяін. Запясочча. Я вешніцу зачыніла, корова ўжэ не ўлезе. Дварэц. Вешніцы, оны вісяць на такой сцежэе. В. Малешава. Брама пры выхадзе з вёскі. Проведу цебе, унучко, до вешніцы ў конце села, а далей сама пойдзеш. Пагост. Навясныя дзверы ў курані. Вешніца. Запясочча. Памянш. вешніцка. Тут вешніцка е заходзіць. Запясочча.
ВЕШНЯК, ВЕСНЯК м. Вясенні вецер. Вешняк добро сушыць дрова. Луткі.
ВЕЯ ж. Века, павека. Веі нахмуріў. Альшаны. От веяты (пагардліва) напусціла! Сямігосцічы. Завея. Луткі.
ВЕЯЦЬ незак. Веяць. Веялі жыто веелкою. Азда
78 👁