Старонка 124
◀ / 257 ▶
Вечка дурная. Дурніца. Вечко дурная, чого ты шчэрышса! Верасніца. ВЕЧНО прысл. Заўсёды. У нас вечно вода. Бярэжцы. Я кажу: не кагі на дзіця немка, бо стане дзіця говорыць да будзе немка вечно, усе зваціме его так. Сямігосцічы. ВЕЧНЫ прым. Вечны, нязменны, старадаўні, пастаянны. Вечные пустыні булі там. Запясочча. У вечном Полесьі ленты носяць на сподніцы. Дварэц. Вечны рай, вечное пекло. Бярэжцы. Вечны попас, то звёўса чэрэт од попасу. Цераблічы. Я то вечна ягодніца. Верасніца. ВЕЧОР м. Вечар. З вёчора зоры булі. Вёчэр. Верасніца. Твой конпан пошоў ужэ домоў строіцца, коб до вечора ўспець поброхаць рыбу. Луткі. ВЕЧОРКІ мн. Вячоркі. Мо колі ідзеш на вечоркі к кому-небудзь, поседзець трохі, побалакаць? Тураў. Збіраюцца дзеўкі на вечоркі ў хату. М. Малешава. Пошлі на вечоркі — до суседа на цілівізор. В. Малешава. ВЕЧЭЛІНА ж. Дубец з вярбы (ветлы). Запясочча. ВЕЧЭРА ж. Вячэра. Вечэру варым посну, а обед скоромны на дзеды. У пятніцу ўвечэры варым вечэру, а ў суботу — обед. Кароцічы. Ні дам жэ вам за таку роботу ні обеду, ні вечэры. Луткі. ВЕЧЭРАЦЬ незак. Вячэраць. Мар'е, о Мар'е, ходзі вечэраць, а то картоплі похолодалі! М. Малешава. Я ўжэ строюса вечэрац. Запясочча. ВЕЧЭРНІ прым. Вячэрні. Вечэрня пора. В. Малешава. △ Вечэрня зора (зорка). Зорка Венера вечарам. Вечэрня зора, бо першая з вечэра сходзіць. Цераблічы. Вечэрня зора вечэром, а уранку светова. Альпень. ВЕЧЭРОВЫ прым. △ Вечэровэ молоко. Малако з вячэрняга надою. Цераблічы. Вечорова зорка. Зорка Венера вечарам. Запясочча. ВЕЧЭРОМ прысл. Увечары. Значыць, убачымса вечэром. Пагост. Прыедуць вечором. Кароцічы. Ек воды багато, то іх (матылёў) багато вечэром і рано. Цераблічы. Слонкі вэчэром шнуруюць. Мачуль. ВЕЧЭРЭЦЬ незак. Вечарэць. Стало вечорэць, коб скорэй домоў. Дварэц. Як вечэрэцьме, то зачыняць трэбо окно, шчоб не лецело нішчо. Там жа. Сонцэ зайшло, ужэ вечорэе. Пагост. ВЕЧЭРЭШНІ прым. △ Вечэрэшне молоко. Малако з вячэрняга надою ці якое засталося ад вячэры. В. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 257 ▶