Старонка 123
◀ / 257 ▶
Жэрдка, якая звязвае кроквы са сцяной. Ветрэніца прыбіваецца до кроквіны і до сцены. Цераблічы. ВЕТРЭНЫ прым. Ветраны. Дзень хмурны, холодны, ветрэны такі, а вон пошоў на рыбу. В. Малешава. Ветрэны млін. Вятрак. Ветрэны млін буў з крыламі на погурку. Цераблічы. Ветрэны лішай. Вятранка. Ветрэны лішай лупіцца, плямы белые на віду е. Луткі. Ветрэны охват. Хвароба коней (калі ўспацелага каня пройме халодным ветрам). Як ветрэны охват, то заволокі давалі. Дварэц. ВЕХА ж. Амяла. У вехі ліпкіе ягоды такіе, рошчаві, так цягнецца крэпчэй за гуміерабіку. Запясочча. Вехою яйца покрасілі, так воны жоўтые. Аздамічы. Веха на берозе росце, на хвоі рэдко, ягодкі е солодкіе, аж цягнецца з его. Цераблічы. Ягодкі беленькіе на весе. Там жа. Вяха, знак забароны (пасці скаціну, таптаць і інш.). Запясочча. Памянш. вешка. Поставіў знак, вешку. Запясочча. ВЕХОЦЬ м. і ж. Вехаць. Вушуровала чыгуна вехцём. Аздамічы. Дзежа-дзежа, хочэ вехця і ножа (прымаўка). Цераблічы. Факел у выглядзе вехця. Трэба запаліць вехця. Кароцічы. Пэндзаль у выглядзе вехця. Поп кропіць вехоцью яйца на паску, яблокі на спас. Сямігосцічы. Вешка, скрутак галля ці травы на тычцы як знак забароны ці абмежавання. Понастаўляў вехцёў, іх стаўляць, докуля товар пасці, докуля косіць. Луткі. Вехці, дзе мелко, дзе глыбоко, ставяць. Сямігосцічы. Памянш. вешчык м. Вешчыком мыюць чыгункі, кострулі. Дварэц. ВЕЦЕЛЬНІК м. Галінкі ветлы. І з вецельніку плетуць кошэль. Хачэнь. ВЕЦЁР м. Вецер. Вецёр і суша, то ўсе погорело. Кароцічы. Хата стоіць на самом галі — усе вецёр і вецёр кругом. Луткі. Як чорные жучкі моцно летаюць, то кажуць, вецёр будзе (прыкмета). Там жа. Воўк за ветром чуе. Верасніца. Чырвоно заходзіць сонцэ — або вецёр або дождж будзе. Там жа. ВЕЦІСТЫ прым. Галінасты. Рокіта вецістая. Цераблічы. Вецісты оўёс. Пагост. Вецістэ просо. Аздамічы. ВЕЦЬ ж. Галіна. Веці на дзерэве ростуць. М. Малешава. ВЕЦЮ-ВЕЦЮ-ВЕЦЮ выкл. Выгукі, якімі падзываюць свіней. Альшаны. ВЕЧКА ж. Авечка. Я бувало вечкі пасціла. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶