гэту ветку. Хачэнь. Жонкі зовуць ветка, а мужчыны — раменнік тэ зелье. Там жа. Памянш. веточка. У стоколосы на версе богато веточок. Бярэжцы.
ВЕТЛА ж. Вярба (звычайна вярба белая). На ветлі сілега не росце. Верасніца. Весной воды до вецёл. Кароцічы. Ветла жілава, цвіце жоўценькім. Хотамель. Е сілега, е і ветла, у ветлы дробнейшы ліст. Любавічы. △ Белая ветла. Вярба белая. Белая ветла на дугі хороша, у ее ствол белы. Луткі. Пескова ветла. Вярба белая, якая расце на пяску. Е ветлы песковые і простые. Дварэц. Памянш. вецёлка. Я пойду под вецелкі да лягу. Дварэц. Жукі бізыкаюць, іх збіваюць з вецелок дзеці. М. Малешава. З вецёлкі скруцяць дудку і іграюць. Верасніца.
ВЕТЛОВУ прым. Вярбовы. Ветлове ложкі робілі. М. Малешава. Ветлова м'еккая, а дубова цвёрда (пра драўніну). Цераблічы. Дугі гнулі ветловые. Верасніца.
ВЕТЛЫ прым. Ветлівы, далікатны, выхаваны. Така вона ветла, красіва, хороша, така слаўна! Кароцічы. Ветлые людзі не говораць абу-шчо. М. Малешава.
ВЕТРАК м. Ветраны млын. Ветрак з дошок буў. Хотамель.
ВЕТРАЦЬ незак. Выветрывацца. У тым ценеці вона ветрае кругом (рыба пры сушцы). Луткі.
ВЕТРОЎКА ж. Ятроўка. Ветроўка — то жонка брата мужа. Запясочча.
ВЕТРЫЦЬ незак. 1. Дзьмуць. Ветрыць — это на дождж. В. Малешава. 2. Прынюхвацца. Корова ветрыць, коб у шкоду. Цераблічы. Ветру, ветру вочамі, дзе вон тут жыве. Вон коло магазіна ветрыць, хочэ вупіць коб з кім. М. Малешава.
ВЕТРЫШЧЭ н. Вялікі вецер. Ветрышчэ, то не відаць, як рыба торкае. Цераблічы.
ВЕТРЭНІК м. 1. Вятрак, ветраны млын. У Любовічах і ў Церэблічах ветрэнікі булі, крыла большые, обшытые полотном. Луткі. Ветрэнік млін стояў гэ. Цераблічы. У ветрэніку мліну е корыто на муку, а зверху кош на жыто. Там жа. 2. Флюгер. Кароцічы. 3. Жэрдка, якая звязвае кроквы са сцяной. Ветрэнік прыбіваецца до сцены і кроквы, шоб дзержаласа кроква. Сямігосцічы. С серэдзіны этые ветренікі прыбіваюць, оны робяць подстропільну раму. В. Малешава.
ВЕТРЭНІЦА ж. 1. Дошка з бакоў шчыта. Запясочча.
81 👁