снег. Пра снег, які выпадае пасля прылёту птушак з выраю. На веснушкі падае снег — кажуць, ек поўрэй весной да снег валіць. Верасніца.
ВЕСНЯК, ВЕШНЯК м. Вясенні вецер. Запясочча. Весняк проняў — сено плохое. Покладу дрова на дворэ, дак воны як бачыш на вешняку вўсохнуць. Цераблічы. Весною весняк сквозніць, вон холодны. Любавічы.
ВЕСНЯНКА ж. Воўна веснавога настрыгу. Запясочча.
ВЕСТКА ж. Вестка, навіна. Вестка недобра. Аздамічы.
ВЕСЦІ незак. 1. Весці, суправаджаць. Дзве бабу конячкой прыехалі дай ведуць корову. Дварэц. Мне охотнёй будзе — я буду за поводзец весці, а ты будзеш подгоняць. Хачэнь. 2. Цягнуць, пракладваць. Трэ весці шлях. Луткі. Весці партыю (пры спевах). Каця надо шоб вышэйшы голос вела, ее голос вышэйшы. В. Малешава. Паўтараць, гнуць сваю лінію. Пошлі му, а вон одно ведзе — нічого не будзе... Верасніца. 3. Выводзіць, нараджаць. Годзюка ведзе дзеці. Бярэжцы.
ВЕСЦІСА незак. 1. Працягваць пладзіцца, гадавацца. Хочэ баба зробіць оброк, як дзеці не ведуцца. Сямігосцічы. Шчэ з мого вена ведзецца товар. М. Малешава. 2. Працягвацца, быць звычаем, традыцыяй. З тых дзедоў у нас так ведзецца. В. Малешава. 3. Весціся, мецца ў дастатку. Як на велікдзень на ўсюночну зоўзюлька першы раз закуе, то тарабаняць кішэнем, коб грошы веліса. Хачэнь.
ВЕСЦЬ ж. Δ Нема весці. Немаведама. По суху можэш носіць нема весці колько (пра бацінкі). Луткі. Ні чуткі, ні весці (нема). Пра бясследнае знікненне. Загіб, нема ні чуткі, ні весці. М. Малешава.
ВЕТКА ж. 1. Мяцёлка, галінка, пладаноснае сцябло (звычайна з зернем, пладамі). Ек унадзяцца вороб'е просо піць, то ветка остаецца, а просіны ні одной нема. Луткі. Ватке хорошые — будзе просо ядронэе. Мачуль. Ветка бобу. Хачэнь. Веткі ягод. Пагост. Жытні колас. Выбіралі з снопоў кулё — трэба браць за веткі і трусіць. Хотамель. Жалі да на прост клалі, веткамі ўгору, а гузырэ ўніз. Верасніца. 2. Гравілат рачны (?). У ветцы тры лісцінкі і колёнцэ чырвоное, вона бы бобоўнік. Луткі. Ветку кладуць у горэлку, ек понос, то коўтнўў і готово. Чэрнічы. Бабы гомоняць, шчо по жэнской болезні п'юць
79 👁