ва. Красне весна, і паша почне росці. Там жа. 2. Тыдзень перад вялікім постам, калі «клічуць вясну». Весна перэд постом, веснуем, коровая робяць. Хотамель. Апошні дзень тыдня перад вялікім постам. Як васна, то васнують малые і старые, гуляють цалу ноч. Альпень. 3. Час выезду для гандлю насеннем (кветак і інш.). У нас васна дзеньгі заробляе. Мачуль. △ На весне. Вясной. На весне тэ було. Бярэжцы. Ехаць на весну. Ехаць прадаваць насенне кветак. Паехала жонка на весну — семена продаваць. Аздамічы. Цветоў много е у тых, хто едзе на весну. Альпень. Гукаць (клікаць) весну. Сустракаць вясну (звычай). Кажуць: добрэ весну гукалі — то вупілі добрэ на запускі. Луткі.
Выезд на весну — новы дадатковы занятак многіх жыхароў (жанчын) Давыд-Гарадка і навакольных сёл. Масавы выезд у розныя гарады адбываецца ранняй вясной. Насенне вырошчваецца на прысядзібных участках.
Звычай гукаць весну з'яўляецца традыцыйным для Тураўшчыны. Цяпер гукаюць вясну так: дзеці і маладыя дзяўчаты ўсаджваюцца на дрывах, якія навазілі за зіму, і спяваюць, зазываючы вясну: «Дай ужэ ж весна, дай ужэ ж красна, і з стрэх вода капле, ой, і з стрэх вода капле...», частуюцца півом — ружовым самаробным квасам. Тураў.
ВЕСНЕНЫ, ВЕСНЯНЫ прым. Вясенні, вясновы. Дзень весняны — морэ. Запясочча. Весняных поросюкоў було штук несколько. Луткі. Весняны вецёр добрэ сушыць дрова. Там жа. Май — веснены месяц. Цераблічы. Ужэ зара налье поўну рэку, да будзе веснена вода. Там жа.
ВЕСНОВАЦЬ незак. Святкаваць сустрэчу вясны ў апошні дзень перад вялікім постам (звычай). Васнують малые і старые, гуляють цалу ноч. Альпень. Як весна, то веснуем, поём. Хотамель.
ВЕСНОВУ прым. Вясенні. Весновы вецёр. Бярэжцы. Весновў дзень год корміць (прымаўка). Хачэнь.
ВЕСНОЙ, ВЕСНОЮ прысл. Вясной. Розлей весной цэбер воды, то ложка гразе, а ўвосень розлей ложку воды, то цэбер гразе. Сямігосцічы. Весной як лецеў той буран, то ўсе тэ звернуў. Мачуль. Тудою ішоў весною гончак з солью. Пагост. Зайчыкоў часнок елі дзеці весной. Хачэнь. Неку бабусю спевалі, ек гулялі весной. Сямурадцы.
ВЕСНУШКІ мн. △ На веснушкі (падае)
83 👁