ВЕСЕЛІЦЬ незак. Радаваць, ствараць добры настрой. І конь хорошы, гладкі хозяіна веселіць. В. Малешава.
ВЕСЕЛНЫ, ВЕСЕЛЬНЫ прым. Вясельны. Весельные песні скрыпач грае. Дварэц. Колішніе весёлные песні спеваў. Луткі. 2 мн. Госці з боку маладога, запрошаныя на вяселле. А тые, шчо на веселье прыглашоные, веселные, спеваюць. Дварэц.
ВЕСЕЛО прысл. Весела. Кому весело, а кому і не. Кароцічы. Зарэзалі, облупілі корову, завезлі додня ў месцечко да сталі веселей жыць. Верасніца.
ВЕСЕЛУН м. Вясёлы чалавек, весяльчак. Веселуна маці родзіла. Запясочча.
ВЕСЕЛУХА ж. Вясёлая жанчына, весялушка. Веселуха та баба! Аздамічы.
ВЕСЕЛЫ, ВЕСЁЛЫ прым. Вясёлы. Колісь веселые булі, а цепер і напіцены і наедзены — і не спеваюць. Луткі. Шумны, людны. Весёлэ село — не глухе. Верасніца. Прыгожы. Сіва, така весела кура, а твое рабуе. Хачэнь. Δ На весёлом месці. На высокім, выгадным месцы. Его хата на весёлом месці стоіць, кругом вода. Верасніца.
ВЕСЕЛЬЕ н. Вяселле. Як веселье едзе, тоды і кухор везуць. Цераблічы. Зробілі вэселье доццы тэ, шчо трэба! Альпень. На веселье собіраецца богато людзей, мо больш ста чоловек соберэцца. Луткі. Хто буў на веселы, тому несуць коровая. Сямурадцы. Поймалі дружку на веселье і наложылі хамута. Цераблічы. Нашчо воны мне, этые веселья! В. Малешава. Розгуляўса, як дурэнь на вэселы (прымаўка). Мачуль. Δ Чортово веселье. Віхор. Як бура, да круціць, да стрэху зорве, то кажэм: о, ехало чортово веселье да колесом започэпіло. М. Малешава.
ВЕСЕЛЬНІК м. Гасцінец з вяселля. Узяў весельніка і пошоў до того пана: «От, вам, панейко, весельніка». Сямігосцічы. Возьмі своім хлопцам хоць весельніка! В. Малешава.
ВЕСЕЛЬЦОВУ прым. Жураўліны. Васільцова цётка та жоўтобрушка, кажуць. Мачуль.
ВЕСЛО н. Вясло. Весло з дуба, з есеніны. Запясочча. Правуем веслом. Пагост.
ВЕСНА ж. 1. Вясна. Як весна, то дожыдаюць, шоб шчавер які вурос, бо есць не було чого. Дварэц. Весна — голодніца, а осень богатая. Хачэнь. Весна каге: «Я уроджу»,— а осень каге: «А вот як я погледжу». В. Малеша
81 👁