рэс (прыкмета). Хачэнь. Му верэс у войну елі, лісцейко тэ обсоўвалі да елі. В. Малешава. Борові мед з верэсту качэсцвенны. Там жа.
ВЕРЭСЕННІК м. Від змяі. Е ўсякое ужоўе — лозўшкі, ківўшкі, верэсённікі. Мачуль.
ВЕРЭСКОВЫ прым. Верасовы. Верэсковы мёд плохо вукачваецца, дзёржыцца ў сотах. Альпень.
ВЕРЭЦЕНО н. Верацяно. От, мўчыліса верэценом гэтым бабў! Хачэнь. На верэцено напраду ручайку веліку. М. Малешава. Самопрадкі больш на Полесьі, а ў нас то на верэцёна пралі. Луткі. З окна ў окно золотэ верэцено (загадка). Сонцэ (адгадка). Там жа. У верэцена е пятка, шпень і пёрснікі. Хотамель. Млён (у жорнах). Вероцёно, шо круцяць жорна. Альгомель. Слуп, на якім паварочваўся вятрак. Альшаны.
ВЕРЭЦЕНІЦА ж. Вераценніца, від бязногай яшчаркі. Е така верэцёніца, оно рабэ, наподобіе п'еўгі. Луткі.
ВЕРЭЦЕНКА ж. Тое ж. Верэцёнка такое масці, як чэрэціна. Цераблічы.
ВЕРЭШЧАКА ж. Верашчака. Росколоцяць рэдзенько мукі пшонічное, як на блінцы, нажараць сала з мясом, шоб наполовіне було з мукою, да ў печ поставяць, накрыюць, коб воно вўжарылос з мукою, да на веселье ставяць гэту верэшчаку. Луткі. Жарым мукў, почырвонее вона, жжарым м'яса, сала, цыбулі, перцу туды, от ужэ і верэшчака. Бярэжцы. Верэшчака з свіньё, а мочанье з коровы. Цераблічы.
ВЕРЭШЧАЦЬ незак. Верашчаць, крычаць. Тураў.
ВЕС м. Мера вагі, роўная 6 пудам. Ек молоды буў, то вон буў здоровы, той горбаты, вес солі понёс. Дварэц.
ВЕСЕЛЕЦ м. Журавель. Весною весельцэ лецяць, а восенью жураўлі, бо журацца. Запясочча. Мы кажэм: «Жураўлё лецяць», — а воны нас клянуць: «Шоб вы журыліс цальны год»,— то мы зовом іх весельцэ, так воны люб'яць. Талмачава. Весельцы прылецелі, як одзовуцца, то далёко чутно. Альгомель. Лецяць веселцы ў поўрэй, крўком табуняцца. Сямігосцічы.
ВЕСЕЛІК м. Тое ж. Веселікі нізенько лецяць, гёўкаюць. Хачэнь.
ВЕСЕЛІНА ж. Весялосць. Веселіна ў нас колісь була. Верасніца. От, бувало, спевалі, веселіна була, а цепер понемёлі людзі. Хачэнь.
ВЕСЕЛІЦЦА незак. Весяліцца, быць вясёлым. Як молодые, то і веселяцца. М. Малешава.
80 👁