ВЕРШЫЦЬ незак. Вяршыць (стог). Светкуюць у недзелю, а я стожка вершу і не зацечэ. Дварэц. Вершыць стога Зіновей, кончае верха. Сямігосцічы. Трэба вершыць того стожка, бо дождж пойдзе. Луткі.
ВЕРШЭЛЬНІК м. Укладальнік стога. Вершэльнік вувершыў верха. Вершэльнік грабліма подбівае к собе сено. Цераблічы.
ВЕРШЭЧОК м. Вершалінка. На самом вершэчку. Луткі. Узгорачак. Шо у вас, то ў нас по полях вершэчкі. Шо ў нас, то ў вас хлопцы, як овечкі (прыпеўка). М. Малешава.
ВЕРЫВОК м. Невялікая вяроўка, павадок. Узяў сома на верывок і прывезаў до вётлы. Верасніца. У верывок в'язку навезала. Луткі. Верывок — это ужэ часць верэўкі. Такі похопны. В. Малешава.
ВЕРЫЦЬ незак. Верыць, прымаць за праўду. Хот ты землі ў рот наберы, а вон не верыць. Луткі.
ВЕРЭД м. Верад. Вэрэт потхопіў, як шулу подняў. Хотамель.
ВЕРЭНІК м. Варэнік, від вараных (або печаных) піражкоў. Хто помогае ў дожынкі, тому давалі верэніка. Дварэц. На Варвары верэнікі варылі, хозяін должэн пастуху верэніка занесці. В. Малешава. Наварыла б варэнікоў, коб сыр, да мукі нема (жарт). Сямурадцы.
ВЕРЭНІЦА ж. Уваход у кашару; жэрдкі, якімі закладаюць гэты ўваход. Стоіць над верэніцэю да беўкае. Луткі.
ВЕРЭНЬКА ж. Кошык з накрыўкай, сплецены з кары. Верэнька, шчоб хлеб носіць, як едуць куды. Пастух з верэнькой ходзіць, у сваты ідуць з верэнькой. Луткі. Вэрэнька з лозы, а кошэль з дубцоў плетуць. Велямічы. Бацько і маці ідуць у сваты, назадзі варэнька з лозы, там хлеб і соль. Мачуль. Наберы ў верэньку есці да ідзі за товаром. Кароцічы. Узяў верэньку дай пойшоў помаленьку (прымаўка). Хачэнь.
ВЕРЭНЯ ж. Кашэль з накрыўкай, сплецены з кары. Верэня з веком, а шаня без века. Сямігосцічы. Верэню несе хросны бацько (як ідуць у сваты). Там жа. Верэня хлеб носіць, а шанька на ягоды. Бярэжцы.
ВЕРЭС, ВЕРЭСТ м. Верас. Верэс цвіце ў спасоўку. Аздамічы. У вёрэсу грыбы ростуць. Цераблічы. Вэрэс у нас у бору, там е і пчолы. Мачуль. Верэс добры од обпаленого. Д.-Гарадок. Бувало, як весной сена мало, то на верэс коровы выгонялі. Луткі. Грыб у верэс, заец на не-
82 👁