ВЕРХОЛЁДЗІЦА ж. Галалёд. Такая верхолёдзіца, шо ісці не можно. М. Малешава.
ВЕРХОМ прысл. 1. Верхам. Садзіса на его верхом. Пагост. 2. Праз верх. То лез бу верхом тогды, тудою, дзе куры седзяць. Дварэц.
ВЕРХОЎЕ н. 1. Сена з самага верху стога, верхняя частка стажка. Стог позацёкае, то верхоўя воз будзе. Дварэц. Обязацельно ў стожку дзвесце кілограм верхоўя спорціцца. В. Малешава. 2. Верхнія зубы. Установіла собе верхоўе і жыву. М. Малешава.
ВЕРХОЎНІК м. Дзяржанне ў памяле. Аздамічы.
ВЕРЦЬ выкл. Круць-верць. І так і сяк. Круць-верць, у чэрэпочку смерць (загадка). Уюн (адгадка). Хачэнь.
ВЕРЧ м. 1. Скрутак лыка ці лазовай кары (у выглядзе «васьмёркі»). У верчэ свое полосье погорнуў. Запясочча. Верч у воду положыш, вон отходзіць. Луткі. Верч круціцца накрэст, так его добрэ розматваць. М. Малешава. 2. Гарбун. Ох, верч чортоў, гледзі, онь ек горб цебе скруціў! Верасніца.
ВЕРЧАЦЬ незак. Скручваць у верчы. Поўдня вэрчалі лозу у вэрчы. Мачуль. Можэ вэрчаць вэрчоў шэсцьдзесят за дзень. Там жа.
ВЕРШКОЎКА ж. Вяршковая дошка. Запясочча.
ВЕРШОК м. 1. Вяршок, верх (галавы, дрэва, хаты і пад.). Сова села ему на голову, на самом вершку, усе бегалі ратоваць. Верасніца. На самой вершок злез. Луткі. На самом вершку пташка седзіць. Сямігосцічы. У кого буў вершок, той б'е мячыка. Хачэнь. Усё заліло, одные вершкі (пагоркаў) осталіса. М. Малешава. мн. вершкі. Канцы агурочніка (па-за градкай). Вубрала гуркоў ужэ на вершкох (не на градцы). Луткі. 2. Вяршок, смятанка. Вершку ложка була, то ўліла. Луткі. 3. Вяршок, старая мера даўжыні. У вершку десеть ліній було. Альпень.
ВЕРШУНОК м. Лес, які накатваецца наверх на плыт. Запясочча.
ВЕРШЫК м. Вусце (у жаку або кашы). Вёршок к кошу прышываецца. Аздамічы. У кошы вершок робіцца, а кошыца без вёршка. Луткі. За этым вёршыком карась не попадзе ў ту дзірочку, у яку ўлез. В. Малешава.
ВЕРШЫЛЬНЫ прым. Вершыльные вількі. Вілы з доўгім дзяржаннем для завяршэння стога. В. Малешава.
81 👁