Старонка 115
◀ / 257 ▶
ведро, попою. Дварэц. Памянш. вероўчэнка. Я прывела на вероўчэнцы корову. Дварэц. Супоня з вероўчэнок. Там жа. ВЕРСТА ж. Вярста. Верста — 500 сажэнёй. Аздамічы. ВЕРСТАТ м. Варштат, сталярны станок. Аздамічы. ВЕРСТАЦЬ ж. Ткацкі станок, кросны. Е і верстаць — там одноёй рукою ткуць. Верасніца. ВЕРТАЧКА м. і ж. Гарэза, непаседа. Неспокойны хлопец, такі вертачка. М. Малешава. Ветрагон, легкадумны чалавек. Я вертачка була, а вон хозяйственны, а я его не хоцела. Там жа. ВЕРХ м. 1. Верх, верхняя частка (дрэва, хаты і інш.). Нехто верха дзерэвіны забраў. Хачэнь. Згорэў верх, оно струб застаўс. Аздамічы. Вершыць стога Зіновей, кончае верха. Сямігосцічы. Як сорока на самом верху садзіцца, то ожыдай мороза (прыкмета). Пагост. 2. Вяршок, смятанка. Цыбуля е, а верху нема, то ежце так. Верасніца. Шчэ з верхом як помешаюць, то вельмі смашнэ. В. Малешава. 3. мн. Вядучая каманда ў гульні (прадстаўнік якой быў «верхнім», калі мераюцца на палку, каму вадзіць). Верхі корпаюць цурку по порадку. Хачэнь. △ На тобе верх. Пра таго, чый верх, перавага. На тобе верх, тобе корпаць. Хачэнь. ВЕРХІ прысл. Вярхом. Седайце верхі да ўцекайце. Запясочча. ВЕРХНЯК м. 1. Верхні камень у жорнах. Альшаны. 2. Верхні пільшчык (пры пілаванні падоўжнай пілой). Ек попадзе верхняк, онно вісіць на руццы, то много не попілуеш. Цераблічы. ВЕРХОВОД м. Верхаводка. Верховоды ў нас прокідаюцца, но цепер зводзяцца. Дварэц. Верховод по верху воды ходзіць. Верасніца. Памянш. верховодзік. Верховодзікі стайкамі плаваюць. Верасніца. ВЕРХОВУШКА ж. Вадзяны клоп. Верховушкі галяюць на водзе коло рэкі. Луткі. ВЕРХОВУ прым. Верхні, які кладзецца наверх. Прыклад той верхову на вільчык, шчоб не здуў вецёр солому. Дварэц. Вытканы з грубых нітак. У том лугу сціраеш верховэ шо таке. М. Малешава. ВЕРХОЛЁД м. Лёд на зямлі пасля раставання снегу. Снегу нема, а наверху верхолёд. Хачэнь. Другі лёд, які ўтварыўся пасля таго, як вада заліла першы. Мачуль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶