ВІНЕН, ВІННЫ прым. Вінаваты. Пятнанцаць сот вінен буў. Дварэц. Вы мене спросіце, ці вінно моё дзіця? Луткі.
ВІНО н. Віно. Багатая мед-віно п'е, а сіроціна слёзы лье (з песні). Сямурадцы.
ВІНОВАТ, ВІНОВАТЫ прым. Вінаваты. Була тры копейкі віновата. Цераблічы. Мой бацько нікому не віноваты: у того ўзяў, тому оддаў (прыказка-жарт). Там жа. Буханкі віновата, то трэбо оддаць. Хачэнь. Да шчо ж воны віноватые, тые людзі? В. Малешава.
ВІНОВАЦІЦЬ незак. Вінаваціць. Верасніца.
ВІНОГРАД м. Вінаград. Яблука шыпахамі віселі, як віноград. Хачэнь.
ВІР м. Вір. Нехай там на том месці віра вукруціць! Сямігосцічы. Яма, выкручаная вадой у час паводкі. Віра вукопала вода на болоньі. Там жа. Крыніца на дне вадаёма. Там вір глубокі да вода холодная. Хачэнь.
ВІРОК м. 1. Вір. Вірок буў такі глубокі, шо звезалі тры весла і дна не досталі. М. Малешава. Яма на затопленым месцы, выкручаная вадой у час паводкі. Віркі — малые озерца на болоці. Аздамічы. Вірка вода вукруціла весною коло Антоновой хаты. М. Малешава. Було болото, то віркі булі. Талмачава. Вода ў вірку стоіць, нібі ў цэбры. В. Малешава. 2. Прылада матаць ніткі ў клубок. Запясочча.
ВІС м. Тое, што вісіць (у песні). О, вісу наш вісу! Ды наліймо воды ў місу. Ды ручэнькі помыймо, на вішэньку зліймо. Шоб вішэнька развівиласа, молодые красоваліса (з вясельнай песні). М. Малешава.
ВІСА ж. Тое, што вісіць (у загадцы). Хода ходзіць, віса вісіць, віса ўпала, хода з'ела (загадка). Свінья і жолуд (адгадка). Пагост.
ВІСЕЦЬ незак. Вісець. Нове сітцо на колочку вісіць, а старе под лавою лежыць (прымаўка). Аздамічы. Вісіць лёд, ек скала, ек шопа. Цераблічы. Оконіцы вісяць на ўсіх вокнах у мене шчэ. Сямігосцічы. Коткі вісяць на осіне. Там жа. Коўбасы, карука начыняць да подвешваюць, да воны вісяць. Верасніца. Быць, знаходзіцца. А наш бацько за паробка вечно вісеў у пана. Там жа. А нашчо, шоб вонэ там вісело, п'янэ, за столом? М. Малешава. Хмурыцца, навісаць (пра надвор'е). Так вісіць, ек у колодзежы. Кароцічы.
ВІСК м. 1. Віск, прарэзлівы крык. Віску нароб'яць жонкі. Аздамічы. 2 рэдка ВІСКА ж. Вісок, скроня. Так
83 👁