Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ВЕРХОЛЁДЗЩА ж. Галалёд. Такая верхолёдзіца, т о ісці не можно. М. Малешава. ВЕРХО'М прысл. 1. Верхам. Садзіса на его верхом.. Пагост. 2. Праз верх. То лез бу верхом тогды, туддю, дзе куры седзяцъ. Дварэц. ВЕРХОУЕ' н. 1. Сена з самага верху стога, верхняя частка стажка. Стог позацёкае, то верхоуя воз будзе. Дварэц. Обязацелъно ў стожку дзвесце кілограм верхоўя спорціцца. В. Малешава. 2. Верхнія зубы. У становіла собе верхоўе i жыву. М. Малешава. ВЕРХОУШ'К м. Дзяржанне ў памяле. Аздамічы. ВЕРЦЬ выкл. А К р у ц ь - в е р ц ь. I так i сяк. Круць-верць, у чэрэпочку смерць (загадка). У юн (адгадка). Хачэнь. ВЕРЧ м. 1. Скрутак лыка ці лазовай кары (у выглядзе «васьмёркі»). У верчэ свое полдсъе погорнуў. Запясочча. Верч у воду положит, вон отходзіць. ЛуткІ. Берн круціцца накрэст, так его добрэ розматваць. М. Малешава. 2. Гарбун. Ох, верч чортоў, гледзі, онь ек горб цебе скруціў! Верасніца. ВЕРЧА'ЦЬ незак. Скручваць у верчьк Поўдня вэрчилі лозу у вэрчы. Мачуль. Можэ вэрчаць вэрчоў шэсцьдзесят за дзень. Там жа. ВЕРШКО'УКА ж. Вяршковая дошка. Запясочча. ВЕРШО'К м. 1. Вяршок, верх (галавы, дрэва, хатьг i пад.). Сова села ему на голову, на самом вершку, усе бегалі ратоваць. Верасніца. На самой вершок злез. Луткі. На самом вершку пташка седзщъ. Сямігосцічы. У кого буў вершок, той б*е мячика. Хачэнь. У сё заліло, одные вершкі (пагоркаў) осталіса. М. Малешава. мн. в е р ш к i. Канцы агурочніка (па-за градкай). Вубрала гуркоў ужэ на вершкох (не на градцы). Луткі. 2. Вяршок, смятанка. Вершку ложка була, то ўліла. Луткі. 3. Вяршок, старая мера даўжыні. У вершку десеть ліній було. Альпень. ВЕРШУ'НОК м. Лес, які накатваецца наверх на плыт. Запясочча. ВЕ'РШЫК м. Вусце (у жаку або кашы). Вёршок к кошу прышываецца. Аздамічы. У кошы вершок робіцца, а кошыца без вершка. Луткі. За этим вёршыком карась не попадзё ў ту дзірочку, у яку ўлез. В. Малешава. ВЕРШЫ'ЛЬНЫ прим. А В е р ш ы л ь н ы е в i л к Г. Вілы з доўгім дзяржаннем для завяршэння стога. В. Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верхоушк, верчаць, вершкоука, вершунок, вершык, вершыльны, чйлі
3 👁
 ◀  / 257  ▶