Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
ведро, попою. Дварэц. Памянш. в е р о ў ч э н к а. Я пры*. вела на вероучэнцы корову. Дварэц. Супоня з вербучэяок. Там жа. ВЕРСТА' ж. Вярста. Верста — 500 сажэнёй. АздаМІЧЫ. ВЕРСТА'Т м. Варштат, сталярны станок. Аздамічы. ВЕРСТА'ЦЬ ж. Ткацкі станок, кроены. E i верстаць— гам одноёй рукою ткуць. Верасніца. ВЕРТА'ЧКА м. i ж. Гарэза, непаседа. Неспотины хлопец, такі вертачка. М. Малешава. Ветрагон, легка* думны чалавек. Я вертачка була, а вон хозяйственны, а я его не хоцела. Там жа. ВЕРХ м. 1. Верх, верхняя частка (дрэва, хаты i інш.). Нёхто верха дзерэвіны забраў. Хачэнь. Згорэў верх, оно струб застаўс. Аздамічы. Вершиць стога Зіновей, кончав верха. Сямігосцічы. Як сорока на самом верху садзіцца, то ожыдай мороза (прыкмета). Пагост. 2. Вяршок, смя;танка. Цыбуля е, а верху нема, то ежце так. Верасніца. Шчэ з верхом як помешаюць, то вельмі смашнэ. В. Малешава. 3 мн. Вядучая каманда ў гульні (прадстаўнік якой быў «верхнім», калі мераюцца на палку, каму вадзіць). Верхі корпаюць цурку по порадку. Хачэнь. Л Н а т о б ё в е р х. Пра таго, чый верх, перавага. На тобе верх, тобе корпаць. Хачэнь. ВЕ'РХІ прысл. Вярхом. Седайце верхі да ўцекайце. Запясочча. ВЕРХНЯ'К м. 1. Верхні камень у жорнах. Альшаны. 2. Верхні пільшчык (пры пілаванні падоўжнай пілой). Ек попадзе верхняк, онно вісіць на руццы, то много не попілуеш. Цераблічы. ВЕРХОВО'Д м. Верхаводка. Верховоды ij нас прокідаюцца, но цепер зводзяцца. Дварэц. Верховод по верху воды ходзіць. Верасніца. Памянш. в е р х о в о д з і к. Верховодзікі стайкамі плаваюць. Верасніца. ВЕРХОВУ'ШКА ж. Вадзяны клоп. Верховушкі галяюць на водзе коло рэкі. Луткі. ВЕРХОВУ' прым. Верхні, які кладзецца наверх. Прыклад той верхову на вільчык, шчоб не здуў вёцёр солому. Дварэц. Вытканы з грубых нітак. У том лугу сціраеш верховэ шо таке. M. Малешава. ВЕРХОЛЁД м. Лёд на зямлі пасля раставання снегу. Снегу нема, а наверху верхолёд. Хачэнь. Другі лёд, які ўтварыўся пасля таго, як вада заліла першы. Мачуль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верстат, верховушка, верховў, вершйць, звбдзяцца, лугў, неспотйны, попілўеш, смя-;танка
4 👁
 ◀  / 257  ▶