Велікі пост. Вялікі пост. Як велікі пост, то сем недель ні м'яса, ні молока не ем. Альпень. Велікі-велікі росці! (пажаданне дзіцяці за добры ўчынак). Аздамічы.
ВЕЛІКОВАТЫ прым. Велікаваты, завялікі. Веліковаты чобот, трэ онуч больш навернуць. Луткі.
ВЕЛІКОНЬЕ н. Вялікдзень. Веліконье скоро, да будуць яйца варыць да красіць. В. Малешава. На веліконье паехаў дай нема. Хотамель.
ВЕЛІЧЫНКІ, ВЕЛІЧЭНКІ прысл. Велічынёй. Журавель як бусько велічэнкі. Цераблічы. На велічынкі. Тое ж. Пацы под подлогой пікаюць, с кота на велічынкі. Цераблічы.
ВЕЛЬМІ, ВЕЛЬМО прысл. Вельмі, надта. Я не вельмі гоняюса за етой рыбою. Запясочча. Не вельмо даўно пралі шчэ ў нас. В. Малешава. Ён нічогі вельмо буў. Сямігосцічы. Лінок — рыба смашна вельмо. Там жа. Коза вельмо есць ожыннік. Хачэнь. Вельмо польку мало гуляюць цепер. Бярэжцы. Була ў ягодзёх — вельмі ягод богато. Там жа. Не вельмі далёко і не вельмі блізко до бору. Цераблічы. Многа. Ох, вельмо ж, до ліха накосіў?! Верасніца.
ВЕНГЕРЫ мн. Сорт сліў. Венгеры — гэто сліву такіе велікіе, тут у одного дзеда булі да звеліса. Луткі. Памянш. венгеркі, вангеркі. У этом годзі вангерок морэ. М. Малешава.
ВЕНДЗІЦЬ незак. Капціць. Хто робіць жывосол, да просольвае тые сцёгна пару недзель, да вешае, шчоб засохлі, а потом вендзяць. Сямігосцічы.
ВЕНДЫК м. Індык. Аздамічы.
ВЕНЕЦ м. Вянец, вянчанне. С стрэмец да прамо на венец (прымаўка). Аздамічы. Вяселле, вясельны поезд. Ужэ ў цэркву чотыры венцэ прыехало. М. Малешава. Вянец (у зрубе). Хотамель. Венца ладзіць. Вянчацца. Договораюцца венца ладзіць. Луткі.
ВЕНІК м. Венік. Зробіла собе веніка. Запясочча. Сухей Стахей по моёй хаці скачэ (загадка). Венік (адгадка). Хачэнь. Пук сцяблоў. Жукі об'елі картоплі, шо одзін венік остаўса. Запясочча. Мн. Расліна, падобная да канапель, з цвёрдым сцяблом, з якой робяць венікі. Посеяла собе венікі — тая здорова, устойчыва трава, можно месці доўго. Верасніца.
ВЕНО н. Пасаг (звычайна карова). Ек кажуць, бацько даў доцы вено, то даў корову. Запясочча. Вено — пе-
81 👁