Там жа. 2 прысл. Вечна, заўсёды, увесь час. Воны век на траптах булі (плытагонамі). Сямігосцічы. Вон его век ненавідзіць. Аздамічы. Даўно. Я его век не бачыла. Ніколі. З нашого кагалу век ніхто не напіўса. Сямігосцічы. На дзежы век шапкі не положы (прымаўка). Цераблічы. Думалоса тоды, век нічого такого не пережывеш, не перэбудзеш. Бярэжцы. Спрадвеку. Век не пускалі свінья по вуліцы ходзіць. Луткі. △ Век веком. Ніколі. Век веком не була б я тут. М. Малешава. З векоў век. Спрадвеку. Аздамічы. Із века векоў. Спрадвеку, здаўна. Із века векоў стрэчаюць у нас весну. Запясочча. От веку. Тое ж. От веку на Звіжэнье ў нас кермаш, а ў Вільчы на Міхайла. Верасніца. З продкоў векоў. Тое ж. З продкоў векоў так называюць. Любавічы.
ВЕКО н. 1. Века, накрыўка (у дзежцы, куфры, скрыні). Коровай стаўляць у веко. Бярэжцы. Кошэль бувае з веком і без века. Велямічы. 2. Павека. Пагост.
ВЕКОВАЦЬ незак. Векаваць, жыць свой век. Хай моё дзіця векуе без страху. Верасніца. Доўга, здаўна жыць. Я векую ў Запесоч'і, шчэ ў мене і маці е. Запясочча. Жыць бязвыезна. Коб я больш ходзіла по свету, а то ж я дома векую. Дварэц.
ВЕКШЫ прым. Даўні, стары. Вона дзеўка була векшая, век замуж не йшла. Луткі.
ВЕЛЕЗНЫ прым. Вялізны, высачэзны. Прымол той велезны, да боязно купацца. Дварэц.
ВЕЛІЗЕЗНЫ прым. Вялізны, велізарны. Колісь носілі коўпакі велізезные, умотае косы ў того коўпака і пошла. Хачэнь.
ВЕЛІЗНЫ прым. Вялізны, велізарны. Рукамі под корчом вокуня велізного поймаў, ек порося. Пагост. Е бабкі велізные, белые. Дварэц. Велізные, ек долоні, лапы (пра лісты ў расліны). Хачэнь.
ВЕЛІКДЗЕНЬ м. △ Мертвых велікдзень. Свята ў чацвер велікоднага тыдня. У чэцьвер после пaскі — мертвых велікдзень. Запясочча.
ВЕЛІКІ прым. Вялікі. Веліка ношка, ледва прынёс. Тураў. Сені велікіе булі, то й сцёбку там зробілі. Дварэц. Веліка бура схопілас. Чэрнічы. У страха вочы велікіе (прымаўка). Верасніца. После велікое погоды ожыдай велікое негоды. В. Малешава. Сын хоць велічшы, но ўсе зробіць. Там жа. △ Веліка вода. Паводка. У прошлом году вода була веліка по доліне. Луткі. Велікі палец. Вялікі і ўказальны пальцы. Аздамічы.
80 👁