Старонка 110
◀ / 257 ▶
радцы. Ведзьмары елі коньські пом'ёт (каб набрацца цудадзейнай сілы). Бярэжцы. ВЕДЗЬМАРКА ж. Ведзьма, чараўніца. Ведзьмарка прыворожвае, шоб хлопец дзеўку ўзяў. Пагост. ВЕДЛУГ прыназ. Паводле. Ведлуг ёго, то там нічого не було. Тураў. Па, згодна. Ведлуг моіх год, то вон не стары. Мачуль. У параўнанні. От ужэ ў колхозі ведлуг летошнего не ўвесь уроджай собралі, шчуплэ зерно. Чэрнічы. ВЕДОМО прысл. Вядома. Ведомо, знаеш, то й говорыш. Хачэнь. Ведомо, сова заб'е сокола (прымаўка). Хільчыцы. ВЕДРО н. Вядро. Хто з ведрамі, хто з сокерою бегуць на пожар. Запясочча. У мене е ведро ягод вусушыць. Дварэц. Перэйшла дорогу з нішчымнымі ведрамі. Цераблічы. Ох, е сова, а очы, ек этэ ведро. Верасніца. З одного корэня тых лосей ведро нарэжэш. Хачэнь. ВЕДРЫШЧЭ н. Вядро для памыяў, памыйніца. Ведрішче. Пагост. ВЕЕЛКА ж. Веялка, шуфлік. Воду вуліваць у лодцы — вуліўка, а веелка, шоб веяць. Любавічы. Веелкою веелі жыто на току. Цераблічы. Памянш. веёлочка. Веёлочка кідаць жыто. Кароцічы. ВЕЗАЦЦА незак. Везацца ў очы. Надаядаць, чапляцца. Вон усе ўрэм'я ўяжэцца ў очы, як вуп'е. Сямігосцічы. ВЕЗАЦЬ незак. Вязаць. Везаць лес. Везаць гонкі. Запясочча. З отавы робілі перэвесло везаць лён. Дварэц. Вяжэм снопочкі на стрэху. Хотамель. Завязваць, павязваць. Баба везала пупа. Луткі. ВЕЗЕНЫ дзеепрым. Вязаны. Той пояс росцегаецца, як седно везенэ. Сямурадцы. ВЕЙКА ж., ВЕЙКО н. Века, павека. Шчо гэто на вочку? — Гэто на вейцы нешчо зробілоса і жыве. Кароцічы. От джыгнула пчола ў вейку. Аздамічы. А мороз, аж вейка зліпаюцца! М. Малешава. Веялка. Альшаны. ВЕК м. Век, вечнасць. Старые ўжэ жжываюц век. Запясочча. Мой дзень — век (прымаўка). В. Малешава. Цэлае жыццё, перыяд існавання. Гэто его коціны век, кот больш не жыве. Дварэц. А ему ж век жыць. Луткі. Два векі не жыціме. М. Малешава. Колько того веку, нешчасного, і то его трэба так абу-як прожыць (пра п'яніц). Хачэнь. Узрост, гады. Сколько тобе было тогды веку? Мачуль. Екі то ему век? — Ужэ ўвосень у армію
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶