Старонка 109
◀ / 257 ▶
такі, чырвоным цветом цвіце, а вон шырокі, его ў гуркі кідаюць. Хачэнь. Васілёк кідаюць і ў квас, да чырвоны квас робіцца. Пагост. Васількі. Хотамель. ВАСІЛЬЧЫКІ мн. Аксамітнік. Васільчыкі тожэ можна рваць свіньям, оны поедзяць. Верасніца. ВАТОВІНА ж. Ватоўка, фуфайка. Альпень. ВАТРОБ'ЯНКА ж. Вантрабянка. Вантроб'янку робяць з серца, лёхкіх, печонкі. Альпень. ВАЎКА ж. Болька, ранка. Ваўка ў мэнё, бо на гвозда ногу пробіў. Мачуль. Здзерла ваўку, то кроў цечэ. Бярэжцы. Була ваўка, то гоіць чысто подорожна трава. Цераблічы. Гэто тожэ к ваўцы кладуць (пра зелле). М. Малешава. Серпорэзнік ваўку гоіць хорошэ. Хачэнь. Балячка, хвароба. Зубы — ваўка ліха. Хачэнь. Гэто плохая ваўка, той оўёх корова з'есць, то здувае. Там жа. ВАЦОК м. Кавалак. Уцекай, а то вацок гразе залепіць цебе. М. Малешава. ВАШ займ. Ваш. Баця, у сенях вашы чоботы. Кароцічы. Як вашы дзеці, дужые, здоровуе? Хачэнь. ВЕДАЦЬ незак. Ведаць. Усё ведаю, только не ведаю, шчо чоловек думае. Луткі. Коб ведаў, дзе ўпадзеш, прослаў бу (прымаўка). Чэрнічы. Будзеш ведаць, почом сыры ў Мозыры (прымаўка). Запясочча. △ Не ведаць і не знаць. Не мець уяўлення. Не ведаю і не знаю, як гэто ў іх получылоса. М. Малешава. Хто его ведае. Пра адсутнасць уяўлення. Хто его ведае, шчо то. Кароцічы. Дох его ведае. Тое ж. Дох его ведае, шо вуж не кусаецца. Мачуль. Чорт вед (ведае), шчо (куды). Пра неразуменне. Чорт вед, шчо тут робіцца. Бярэжцы. Чорт вед куды перэбегаеш по гэтой молі (на сплаве). Верасніца. ВЕДЗЕРЦЭ н. Вядзерца. Ведзерцэ той рыбы неслі. Луткі. Вона ж мне ведзёрцоў чотыры дала. Бярэжцы. ВЕДЗЬМА ж. Ведзьма. Як сонцэ свеціць і дождж ідзе, то кажэмо: ведзьма масло колоціць. Бярэжцы. У Купалну ноч за завалку броківу затыкалі, шчоб ведзьма не доіла короў. Сямігосцічы. Палілі ворох лапцей і крычалі: «Цепер Купайло, заўтра Йван, чорт хапае ведзьмы церэз баркан». Луткі. Від картачнай гульні і той, хто прайграў у гэтай гульні. У кого дама пікова, той і ведзьма. Верасніца. ВЕДЗЬМАР м. Чараўнік. Ведзьмар або ведзьмарка можэ молоко зобраць у короў. Сямігосцічы. Ведзьмар ек умрэ, то на порозі свінячые копылы знаходзілі. Сяму-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 257 ▶