Старонка 108
◀ / 257 ▶
Федзька пчолы вартуе? Запясочча. Мой стары вартоваў горох, ек хто подлезе, то крычыць. Пагост. Сцерагчы, сачыць. Вартуе, коб не отыйшоў от её. Хачэнь. ВАРУХА ж. Апалонік. Варуху вырэзвалі з дзерэва. Сямігосцічы. Ложку варуху з доўгім дзержаком робілі. М. Малешава. ВАРЦЭПКІ мн. △ У варцэпкі. У шашачкі (пра ўзор). Шче вутку дзеругу ў варцэпкі ў два цвета — голубове з белым. Пагост. ВАРЫВО н. Варыва, страва. От богато ў пече варыва, чыгунам тесно. Альпень. Дзе можно тэ варыво сховаць? З'есці! Хачэнь. Квашаная гародніна. Бочкі, шо варыво ставяць. Сямурадцы. ВАРЫЎНЫ прым. △ Варыўна бочка. Бочка для засолу гародніны. У мене шчэ п'яць бочок варыўных, шчо я сам робіў. Чэрнічы. Варыўна бочка не чэчэ. Бярэжцы. ВАРЫЎНЯ ж. Варыўня, кладоўка для захавання гародніны. Варыўня кое у кого бувае оддзельно на дворэ, а чашчэй у сенях. Тураў. Сцепка ў хоромах, а варыўня окром на дворэ. Сямігосцічы. ВАРЫЦЬ незак. 1. Варыць, гатаваць (страву). Вона багато варыць горшкоў. Дварэц. Як воны ворылі да мне давалі, то я еў. Хачэнь. Я буду кашку варыць, а ты погенеш товар. В. Малешава. На Петра ні ворыла, ні пекла (з песні). Верасніца. 2. Парыць. У рэзіне (у гумавых ботах) вельмо варыць. В. Малешава. Вельмі ж варыло, пекло ў обед. Запясочча. Так варыць, прыварвае, вісіць ек у мешку. Луткі. Так варыць, земля паруе, будуць грыбу. Там жа. Варыло цепер, цяжко было дыхаць. Сямігосцічы. △ Варыць ек у мешку (у котле). Пра гарачае і вільготнае надвор'е. М. Малешава. Варіць бі ў котле. Хотамель. Варыць воду. Здзекавацца, сварыцца. Вон глуміўса з жонкі, воду варыў. В. Малешава. ВАРЭЙКА, ВЭРЭЙКА ж. Невялікі гаршчок. Долі водою, шоб не была вэрэйка порожня. Велямічы. Варэйка. Там жа. ВАРЭНЫ, ВАРОНЫ прым. Вараны. Варэны хлеб, абу-екі цепер у лаўцы. Хачэнь. Воны вароные смашнейшые. Сямурадцы. ВАСІЛЕЙ ж. Традыцыйнае свята ў дзень Новага года па старому стылю. Запясочча. ВАСІЛЁК м., мн. васількі. Чальчак. Васілёк велікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 257 ▶