білі, удоль роспілуюць, трохі обчэшуць, шоб жоўта кора була. Пагост.
ВАНЬКА ж. △ Узяць ваньку. Узяць за звычку. Таку ваньку ўзела дай ходзіць по ночах. Запясочча. Ульяна собе такую ваньку ўзела — натрэцца бодзягой і ходзіць чырвоная. Луткі.
ВАПНА ж. Вапна. Трэба вапной каліць хлеў. Бярэжцы. Шукаемо вапну да белім у мотках. Хачэнь.
ВАР м. Вар, шавецкая смала. Запясочча.
ВАРВАРШЧЫНА ж. Харчовыя прадукты, сабраныя пастухом ад гаспадароў жывёлы ўвосень (на свята Варвары). Пастух не пасе ўжэ коні, а по договору збірае шчэ варваршчыну. Цераблічы.
ВАРКА ж. Варка, гатаванне. Шо тут варыць? Хто ёго ведае з етой варкою. Запясочча.
ВАРКАЦЬ незак. Падаваць голас, вуркаць (пра ката). Кошка варкае. Верасніца. Шыпець. Таке малое, а наёжылося і варкае. Хачэнь.
ВАРОВАЦЬ незак. Тармазіць плыт пры дапамозе якара. Варуй, бо понесе! Запясочча. Падсоўваць бервяно на сталюзе пры дапамозе тапара (пры падоўжнай распілоўцы). Там жа.
ВАРСОБА м. і ж. Нязлосная лаянка на дзяцей. Это кажуць на тых, хто ўжэ нешчо понімае: я на Галю, коб не вельмо плохо сказаць, крычу варсоба. Луткі.
ВАРТ, ВАРТЫ прым. Варты, годны. Мы не варты ёго. Тураў. Шчо, я не варта хлеба вашэго, мое дзеткі?! М. Малешава. Зразу бачу, чого он варт. Мачуль. Каштоўны. Тэ, шо на окне лежыць, то вартчэйшэ. М. Малешава. Здольны да работы, здаровы. Коб я варт, то накошу собе сена. Альшаны. У стане. А нагружаць зерно ў машыну воны вартые? Луткі. От хамкае, не варт прочытаць. М. Малешава. Я ўжэ вам не варт горэваць, не варт грошы даваць. В. Малешава. Не варты ногі носіць — не варто і жыць. Сямігосцічы. Варт не варт, а ішла б до ўпаду. М. Малешава. Здольны, умелы. Вон не варты ездзіць. Верасніца.
ВАРТА ж. Варта, ахова. Я пошоў на варту, поселі на ганок і седзімо. Кароцічы. Там стояла будка для варты, погранічнікі булі. В. Малешава. От варта заспала, не чула, шо горыць. Мачуль. 2. Спецыяльны знак у вясковага вартаўніка. Эй, Паўле, варта ў цебе! Аздамічы.
ВАРТОВАЦЬ незак. Вартаваць, пільнаваць. Мо
82 👁