Старонка 106
◀ / 257 ▶
на рэццэ. Тураў. Валны б'юць у край, то едзь посерэдзіне, на серэдзіне валнуў нема. Дварэц. Як вецёр велікі, то валны плешчуць кругом мое хаты. М. Малешава. ВАЛОВІК м. Тоўста спрадзеныя ніткі. Як прадзеш, да вельмі тоўста пража, то кажуць — воловік. Запясочча. Воловік поверх белы, а основа чорна. Верасніца. ВАЛОК м. 1. Валок (сена). У валок сухе сено згрэбаюць, кладуць у копу і цегаюць конём до стога. Луткі. 2. Невялікі вал (дэталь у машыне). У Цераблічах була машына, олейніца называлі, з дзерэўянымі валкамі. Луткі. ВАЛОМ прысл. Вялікай масай, натоўпам. Отчыні хату, так мухі валом у хату лецяць, так лецяць! Хачэнь. Людзі валом ідуць на рыбалку. В. Малешава. Шмат, многа. Валом там ягод. М. Малешава. ВАЛЬНУЦЬ зак. Моцна ўдарыць, урэзаць. Ек вальнуў, то ўвесь лоб россёк. Верасніца. Я гэтым топором ёго вальну, і будзе золото мое. В. Малешава. ВАЛЬНЯ ж. 1. Праграванне (для лячэння). На печы под кожухом добра вальня. В. Малешава. Багато вальню роб'яць з потры, каменя грэюць, і седзіць чоловек, лечыцца на цэбры. Цераблічы. 2. Сукнавальня. Сукно своё валілі на вальнях навек. В. Малешава. ВАЛЮША ж. Сукнавальня. У водзяных млінох булі і валюшы, дзе звальвалі сукно свого вуробу. Тураў. Чохмарня була колісь у Турові, а валюша ў Верэсніцы. М. Малешава. ВАЛЯЦЦА незак. 1. Валяцца, ляжаць у беспарадку. Валяецца, як шчо не на месцы лежыць, трэба ж подобраць ёго. Бярэжцы. Дзе рыбакі ночуюць, там косці валяюцца, а дзе охотнік ночоваў, там остопкі (прыказка). В. Малешава. 2. Валачыцца, цягацца. Валялас по свеце ўсю жытку. Аздамічы. Дрэнна жыць, існаваць. От так валяліса, не жылі. Верасніца. Шоб не валяцца по чужым кварцірам, мы ў вас пожывом. В. Малешава. △З ветру валяцца. Ледзь стаяць на нагах ад слабасці. Той Міхась з ветру валяўса, а не то, шоб мешкі понесці. Верасніца. ВАЛЯЦЬ незак. Валіць, спускаць, рэзаць (пра дрэва). Валялі лес тые годы. Запясочча. Валялі тые дрова ў лесі. Дварэц. С пня валяюць дзерэво. Хотамель. Абвальваць, абрушваць. Прыкладная круча ў рэцэ, ее валяе. Пагост. ВАНЧОС м. Від лесаматэрыялу. З дубоў ванчос ро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 257 ▶