з поўпуда важыў. Тураў. 3. Наважвацца, вагацца. От, важыла, важыла, да не пошла, да не зробіла. Аздамічы. ВАЖЭЗНЫ прым. Вельмі цяжкі. От кура була важэзна! Сямурадцы. ВАЗОН м. Вазон, пакаёвая расліна. Набрала ў горшчок земле і посадзіла вазона картопляніка. Луткі. Картоплі добрые, бы вазоны зробіліса. В. Малешава. Альяс. Вазоном загоіла ваўку. Хачэнь. Гаршчок для пакаёвай кветкі. Запясочча. △ Вазон колючы. Альяс. Колючого возона нехай есць (пры хваробе на страўнік). М. Малешава. Осот на водзе, ек вазон колючы. Альшаны. Кактус. Верасніца. ВАЛ м. 1. Хваля (вялікая). Ек розольецца, то здоровуе валы ходзяць по водзе. Пагост. 2. Валок сена. Дождж намочыў сено ў валох. Тураў. У вал згрэблі сено, а того вала беруць вілкамі і ў копу. Альшаны. 3. Ніткі з адходаў валакна. Вал на дзеругу. Луткі. ВАЛЕВО, ВАЛІВО, ВАЛЕВА прысл. Шмат, многа. Валева, багато — это одне і тэ саме. Альгомель. У етым годзе валіво ягод. Аздамічы. Пісаніны валіво вам. Там жа. Ох валіво картопляў! М. Малешава. ВАЛЕЖ м. Павал, буралом. Валеж — то як поўвалівае дзёрэво ў лесе. Луткі. Валеж гнілы лежыць. Мачуль. ВАЛЕР'ЯНКА, ВАРЕЛЬЯНКА ж. Расліна валер'ян і настой з яе. Валер'янку от серца п'юць. Варельянка — то таке зелье, ёго ек накопаеш, то ховай, шчоб коты не з'елі. Хачэнь. ВАЛЁНКІ мн. Валёнкі. Коліcь валенок ніхто і не бачыў. Хачэнь. Заре ек мороз, то валёнкі і пошоў. Сямігосцічы. △ Бітые валёнкі. Від валёнак. Буркі лучшэ, чым бітые валёнкі. М. Малешава. ВАЛІЗА м. і ж. Таўстун, маруда. Як гладкі, неповоротны, то ў нас зовуць валіза. Запясочча. ВАЛІЦЦА незак. Валіцца (пра сукно). У паровой валюшы добро валілоса, вона ўкатвае плотно. Луткі. ВАЛІЦЬ незак. 1. Валіць, рухацца вялікай масай. Валіць дым на город с хаты. Дварэц. Валіць снег. Бярэжцы. Прыдзе вечэрня пора, то табун за табуном (дзікіх качак) валяць і валяць на болото. В. Малешава. 2. Валіць, збіваць (пра сукно). Валілі сукно ў ногах, ек валюшы не було. Хачэнь. Суконные штаны валілі навек у нас. Цераблічы. ВАЛНА ж. Хваля. У Роздзёрах меншые валны, чым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁