Старонка 104
◀ / 257 ▶
ВАГОЦЬ ж. Тое ж. Ну й вагоць несці эту траву. Луткі. Кура моя такая вагоць була! М. Малешава. ВАДЗІЦЬ незак. Шкодзіць, быць шкодным. Чорнушка добра і ў хлеб, вона не вадзіць. Запясочча. Клімат вадзіць ёй, то прыехалі назад на родзіну. Бярэжцы. Выклікаць дрэннае адчуванне. Шчо ні з'ем, то ўсё вадзіць. Запясочча. Муціць, цягнуць на ваніты. Як не есі, да з'есі, так вонэ і вадзіць. М. Малешава. Перашкаджаць. Ей вадзіло, ек хто й стукне. Верасніца. Некі белы вон, нешчо ему вадзіць ці долегуе. Аздамічы. 2. Хапаць (звыч. з не). Нічого ему не вадзіло, не браковало. Хотамель. ВАДНО прысл. Непрыемна, дрэнна (пра стан, калі нешта турбуе). От нешчо ёму вадно, капрызіць. Кароцічы. ВАЖКІ прым. Цяжкі. Важке сем'е, як камень. Дварэц. І больша, і важэйша, і вушэйша за нашу корову. Там жа. У нас важка земля, у нас глей. Пагост. Чым важэйша робота, то для мене. Мачуль. ВАЖКО прысл. Цяжка. І мого хлопчыка ей важко носіць. Дварэц. Нагле важко ў тых боцінках. Там жа. Крутэ дзерэво важко колоць. Там жа. Важко дэржаць корову і без корову важко. Бярэжцы. Товарэчэ м'ясо важко ўварыць, не ўпрэвае. Аздамічы. Мне важко ходзіць по снегу. Альшаны. Нешчо важко на душы! В. Малешава. Зоўзюлька леціць нізко да важко. Хачэнь. Очэпілі зубу — важко ў роце. Чэрнічы. Як лёгко рукам, то мозгам важэй. Там жа. ВАЖКОВАТЫ прым. Цяжкаваты. Только шо вон важкі, важковаты. Пагост. ВАЖКОЕ н. Печань. У кобана печэнь — важкое. Запясочча. ВАЖКОЦЕЛЫ прым. Грузны, мажны. Екі гладкі да важкоцелы, шчо цельпёш! Верасніца. ВАЖНЫ прым. Важнецкі. Важные мне сын рукавіцы прывёз — з оўчыною, цепер у цепле мое рукі будуць. Пагост. ВАЖОК м. Правес для адбіўкі ліній на калодцы пры падоўжнай распілоўцы. Аздамічы. ВАЖЫЦЬ незак. 1. Важыць, узважваць. Важылі бабы лён, печэны хлеб на росцежные безменчыкі. Дварэц. Важылі целят? Трохі е прывесу? Бярэжцы. 2. Мець вагу. Чэрэво важыць, донесці не можно! (іранічна пра тоўстага чалавека). В. Малешава. То буў кожушок наглый, мо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 257 ▶