ВАБ м. Прыманьванне дзічыны гукамі. Покойны дзед вабіў лосёй, на ваб ездзіў і ў Баловежскую пушчу. Мачуль.
ВАБІК м. Вабік прыманьваць дзічыну (звычайна дзікіх качак). Аздамічы.
ВАБІЦЬ незак. Вабіць, клікаць, прыцягваць увагу. Крыкуха вабіць селезнёў. Аздамічы. Прывабліваць, прыманьваць (дзічыну). У трубку вабяць воўка. Альшаны. Воўка можны вабіць у горшчок. Аздамічы.
ВА-ВА-ВА выкл. Пра дзіцячы плач. Дзіцятко крычыць ва-ва-ва. В. Малешава.
ВАВА ж. Болька, ранка (у размове з дзецьмі). Дзе, мамонько, вава, покажы. Бярэжцы.
ВАГ м. Рычаг, вага. Вагом засільваюць колоду намёртво на столюзе. Той жэ ваг доўгі! Цераблічы. Трэба заважыць вагом. Аздамічы. Груз на канцы асвера. Хотамель. Рычаг у ступе. Ступа ножная з вагом. Хотамель.
ВАГА ж. Вага, цяжар. Ці з вагою ці без вагі, конь ідзе, не отстае. Луткі. А як плацяць? — От вагі, важаць (аб прыёмцы ягад). Кароцічы. Груз на канцы асвера. Дварэц. 2. Гіра. Тураў. △ Накласці (наложыць) вагу на плечы (на спіну). Налажыць закляцце, часцей на скаціну, каб яна не магла зварухнуцца з месца. Неку вагу наклала на плечы, шчо і волы не поцягнуць тую короўку, стоіць як укопана. Хачэнь.
ВАГАН м. Начовачкі з пяском у касароў, у якія макалі мокрую мянташку. Запясочча. Памянш. ваганёц, ваганчык. Там жа.
ВАГАНОК м. Коўшык. Альшаны.
ВАГКУША ж. Печань. Запясочча.
ВАГОМ прысл. Няспешна. Воўкі ідуць вагом, не так, ек собакі. Дварэц.
ВАГОТА ж. Важкасць, цяжкасць, цяжар. Ту ваготу несці було важко! (пра ягады). Верасніца. Поймёць, шо то було за вагота! Луткі.
75 👁