Старонка 102
◀ / 257 ▶
БУЯНЫ мн. Буякі. Альпень. БУЯРЫЦЦА незак. Буяніць. Вон буярыўса, біўса. Запясочча. Вон буярыўса, прыстаўляўса. В. Малешава. БУЯХІ, БУЯКІ мн. 1. Буякі. Буяхі солошчіе за чорніцы. Луткі. Наесіса буяхоў богато, то будзеш блеваць. М. Малешава. Буякі му не рвом. В. Малешава. 2. Катахі на рагозе. На рогозу ростуць буяхі. Луткі. 3. Рагоз. Буях тэ само, шчо глухі рогоз. Луткі. Буяхі ростуць у болоці разом з чэрэтом. Верасніца. Памянш. буяшок. Луткі. БУЯЦЬ незак. Буяць. Буяе картопля под яблонямі, цягне ўверх, да тонёнька така. Дварэц. Буяе усе, росце нішчо. Запясочча. БУЯШНІК м. 1. Буячнік. Луткі. 2. Рагоз. У болоці богато буяшніку і буяхоў. Любавічы. БЫЛЕ часц. Быццам. Воны так збудуюць, быле оскодаў, як кубло (восы). Сямігосцічы. БЭБОЧКІ мн. Катахі. Верба роспукнуласа, розвіласа, ужэ бэбочкі е. Хачэнь. БЭБРЫЦЦА незак. Марудзіць. Сямігосцічы. БЭЙЛОЧКА ж. Балаўніца. В. Малешава. БЭЙЛЫ мн. Валасы, кудлы. От бэйлы поплеліса! Мачуль. Бэйлы обрэж, а то на чорта похожы! М. Малешава. БЭЙЦУХІ мн. Буякі. Бало, бэйцухі сушыла. Хотамель. БЭХКАЦЬ незак. Утвараць адрывістыя гукі (пры пазяханні). Ужэ нагуляласа, а цепер бэхкае. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 257 ▶