рэпой, колі молодую завезуць к молодому, сядуць за стол — ее родня — і перэпіваюць корову, седзяць і мукаюць, а тые, шчо на веселье прыглашоные, веселные, спеваюць: «Ек на праўду, то нехай бог спасе, а не на праўду, хай воўк несе». Дварэц. Даю тобе вено і тры копі сена (з вясельных прыгаворак). В. Малешава. Шчэ з мого вена ведзецца товар. М. Малешава.
ВЕНОК м. Вянок. У мене ў городзі — ек у венку ўсе! М. Малешава. Папяровы вянок, адзеты на маладой, які здымаюць на пасадзе. Ужэ венка знімаць будом. Цераблічы. Круг (сланечніка). Венок соўнечніка. Аздамічы. Рогі (у лася, аленя), злучаная пара рог. Альшаны. Вянок, звязка (цыбулі і пад.). Запясочча. Ек у венок поўецца, то посохне цыбуля. Луткі. 2 мн. Тканы ўзор на посцілках. Сямігосцічы. 3. Вянок (у зрубе). Венок коліся клалі круглым дзерэвом. Верасніца. Ужэ венок у колодзезь заложыў. Цераблічы. Одзін вэнок положыў на подваліны. Мачуль.
ВЕНЦЭ н. Венчык, верхні край у глінянай пасудзіне. Горшчок мае вушко, венцэ, дно. Хотамель.
ВЕНЧАЦЬ незак. Вянчаць. Моя гэто дзеўка, крычыць, воны ее сілуюць, не венчайце! Альгомель.
ВЕНЧЫК м. Вільчык (хаты). Венчык кострыцэю покрыём. М. Малешава. Вершаліна дрэва. Яблонь снегом замело, оно венчык торчаў. Там жа. 2. Паперка з малітвай, якую кладуць на лоб нябожчыку. Венчык бацюшко дае, его на лоб небожчыку кладуць, нешчо там по-славянску напісано. Луткі.
ВЕПРУК м. Кабан, парсюк (па словах інфармантаў — устарэлае). Доброго вепрука угодоваў! Цераблічы. Наш вепрюк не прышоў. Альшаны. Вепрук і на кабана, і на целя, і на дзіця гладке могуць сказаць. Хачэнь.
ВЕРА ж. Веравызнанне, вера. У бога веры цепер нема. Пагост. Наша вера провославная. Бярэжцы. Як той бобер, дзесяць вер (прымаўка). Там жа. 2. Ліра. У веру грае старэц і Лазара пое. Цераблічы. △ Не ймаць веры. Не верыць, не даваць веры. Не ймалі веры, шчо гэто не могуць выгодоваць цецерука. Мачуль.
ВЕРБА ж. Вярба (звычайна вярба ломкая). Е верба жілова, а е верба крохка. Хотамель. Пучок вярбовых дубчыкаў, якія свяцілі ў вербную нядзелю ў царкве. Вербу свецілі, да ў дзверы затыкалі, да як вугоняюць корову (у першы раз на пашу), то вербою махаюць. Хачэнь.
78 👁