Старонка 98
◀ / 153 ▶
ПЯЮН м. Певень. Філіпчынага пяюна ўсе ў вёсцы баяцца. Юшкавічы Свісл. Р РАБАЦЬКО м. Чалавек, які шмат працуе. Ён жа руплівы рабацько, усяку работу зробіць. Шылавічы Слонім. РАВАЦІНА ж. Роў. Асцярожна, ні ўлесь у грась, там раваціна. Аляксандравічы Дзятл. РАГАВІК м. Кафля на вугал печы. Рагавіка ні хапіла, таму паклалі две кахлі. Гірдаўка Навагр. РАГАВІЧОК м. Сурвэтка. Кажнаму кала талеркі паклалі рагавічок. Міратычы Карэл. РАГЕША, РАЎГЕША ж. Плакса, румза. Адно зачапі – і ўжэ плача. От рагеша гэта дзеўчына; Раве і раве раўгеша гэта. Крывічы Зэльв. РАДЗЁМАЧКА ж. Ласк. Радзімка. Ой, якая прыгожая радзёмачка ў цябе на шыйцы. Кашалёва Навагр. РАДОЎНІЦА ж. Чарга пасвіць кароў. Карову маям, пасьвіць цяшко анным ды сын радоўніцу адбыць памагая. Уселюб Навагр. РАДУНІЦА ж. Вясёлка. Ні ўспеў дошч адліць, а радуніца ўжо на небі. Ваўкавічы Навагр. РАЖЭНДЗЯ ж. Чаранок у граблях. Сёння, калі працавалі, зламалі ражэньдзю ў граблях. Гірдаўка Навагр. РАЗАГНАЦЬ зак. Падзяліць (рой пчолаў на два). Натто велькі рой пчолаў, трэба на два разагнаць. Грабава Зэльв. РАЗБІРАЦЦА незак. Распранацца. Разьбірайся ты, бацька, ды спаць ідзі. Пагародна Воран. РАЗВАДЗЯГА м. Апалонік. Прынясі развадзягу, булёну налю, будзем абедаць. Альхоўка Навагр. РАЗВАЖАЦЬ незак. Забаўляць. А ўнук бабульку на гітары разважае. Задвор'е Навагр. РАЗВЫДРЭЦЬ зак. Груб. Вольна, нахабна сябе паводзіць. Ты зусім развыдрэў, не слухаяш нікога, робіш абы-што. Гальшаны Ашм. РАЗГАНЯЦЬ незак. Падзяляць (рой пчол напалову). Пашоў бацько пчолы разганяць, бо дзьве маткі ўвадном вульі, могуць самыя падзяліцца і выляцяць. Грабава Зэльв. РАЗГАРАКА м. і ж. Раскірака. Усю хату заняў разгарака гэты, разгарачыўсё, і ні прайсьці за ім. Грабава Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 153 ▶