Старонка 99
◀ / 153 ▶
РАЗГОН м. і ж. Неслух (пра падлетка). Жэнік, разгон гэты, йзноў з урокаў уцёк. Ні хоча вучыцца ні твой божа. Стральцы Маст. РАЗГРУВАЗІЦЬ зак. Разбіць коламі, зрабіць гразкай, нязручнай для язды (дарогу). Разгрувазілі дорогу, цяпер балота кругом, трэба пеша ісьці. Галавічполе Шчуч. РАЗДАБЫРВАЦЬ незак. Балбатаць. Досі ўжо вам тут раздабырваць, ідзіцё дадому. Дзяляцічы Навагр. РАЗДРАЖДЖАНЕЦЬ зак. Набрыняць вадою, размокнуць (пра глебу, дарогу). Дзе ты заедзяш куды балотам гэтым: так раздражджанело, што калёса грузнуць; Сьнегу много, аля раздражджанеў увесь. Грабава Зэльв. РАЗЗЯЛЯПІЦЬ зак. Зніж. Адчыніць насцеж дзверы. Дзьверы разьзяляпіў – поўна хата мухаў паналятала. Мастаўляны Лід. РАЗІНУЦЦА зак. Узняць крык. На ўсю вёску разінуліся. Жукевічы Бераст. РАЗМАЗГАТАЦЬ зак. Разбіць, размажджэрыць. Зваліўся з матоцыка, галаву сабе размазгатаў, ляжыць увесь у крыві. Косцевічы Астр. РАЙІВОН м. Раён. У райівоні быў, то купіў ровар сабе. Крывічы Зэльв. РАЙІВОННЫ прым. Раённы. У Зэльві велька крама. Ведама ш, райівонная. Грабава Зэльв. РАЙТКІ мн. Прылада для навівання нітак у ткацкім станку. Маці райткамі хутка намотвала ніткі. Вялікія Ёдкавічы Бераст. РАКАВЫ прым. Рэдк. Гадавы. Ракавоё сьвято, нiможно рабіць, трэба сьвяткаваць. Грабава Зэльв. РАКАЧ м. Фарбаванае палатно. З ракача звычайна для мушчын шылі. Брольнікі Навагр. РАМЕЦ м. Лаянк. Неахайны, брудны чалавек. І ходзіць грязны як той рамец. Часу німа пераадзецца. Дарані Свісл. РАМУШАК м. Раменьчык. Дзеці, аспакойцяса, бо зара вас рамушкам пачастую. Пачарнейкі Свісл. РАМЯНЫ прым. Скураны. Купіла сабе рамяныя боты. Такія мяхкія, цёплыя. Косцевічы Астр. РАНГАВІСКА ж. Ручка ў вілах. Рангавіска для віл была драўлянай. Харосіца Навагр. РАНДОЛЯК м. Каструля (не для варкі). У рандольку малако дзержым, мёт ці што другоё, аля ні варым есьці, бо для гэтаго чыгунэ есьцяка. Грабава Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 153 ▶