ПРЭЛЯТ м. Жоўтая канюшына. Каровы ў панскі прэлят улезуць. як загуляямса. От даставалі ад бацькоў. Лойкі Гродз. ПТАШКЕ мн. Хлебнае печыва (у выглядзе розных птушак), якім частуюць дзяцей у хаце нявесты за дзень да вяселля. Дзяціскі паляцелі да Юлькі па пташке, ўзаўтра ш у яе вяселя. Стральцы Маст. ПУДЗІК м. Верабей. Пудзік прыляцеў, на галінку сеў. Ляпёшкі Іўеў. ПУЗЫР м. Паветраны шар. На машину вешаюць пузыры. Уселюб Навагр. ПУЛЬСЭТКА ж. Манжэта. Белых нітак ні хватала, дык я прыдумала пульсэткі і каўнер з другіх нітак зьвязаць. І ні так пэцкацца будуць. Косцевічы Астр. ПУНКТОВІК м. Маларослы чалавек. Як залезе ў машыну гэты пунктовік, то яго з-за руля ні відно. Уселюб Навагр. ПУНТ м. Куплет (песні, верша). У гэтай песьні аш дзесяць пунтаў. Тупалы Карэл. ПУХАВІК м. Маладое цеста, якое падыйшло на дражджах. Пухавік ужэ гатоў, пара замешваць. Сурынка Слонім. ПУХВА ж. Футарал для акуляраў. Палажы акуляры ў пухву, а то шкло абдзярэцца. Вішнеўка Бераст. ПУШЧЭЙШЫ прым. Горшы. Гэтта зямля пушчэйшая, адзін пясок. А там што хочаш садзі, усё вырасьціць, як гай. Косцевічы Астр. ПЫТЛЯР м. Спец. Чалавек, які пытлюе (муку). Пытляр пытлюе, абдзірае муку. Масцішча Навагр. ПЮРНІК м. Пенал. Носяць ручкі ў пюрніку дзеці. Кватары Бераст. ПЯВУХА ж. Пявуння. Адамава Дануся такая пявуха, на ўсю вёску. Панарка Смарг. ПЯРУНАМ прысл. Вельмі хутка. З лесу мы пярунам ляцелі, за пяць хвіляў у хаці ўжэ былі. Вішнеўка Бераст. ПЯРУНСКІ прым. Кепскі. Мой дзяцько такі пярунскі, ніяк яму ні ўнаровіш. Доўгая Шчуч. Од жаш пярунскі хлопяц! Ні слухая нічога: ці ты казаў, ці ты не. Дамейкі Лід. ПЯРХАТЫ прым. Паршывы. Ні вадзіся с катом, бо ён некі пярхаты, яшчэ якоі заразы набярэсся. Лявонавічы Дзятл. ПЯТРЫЦЬ незак. Сушыць. От пятрыць сёніка на дварэ. Хутко сено высушыцца. Грабава Зэльв. ПЯЧЭЛЬНЯ ж. Чарэнь. Калісьці ўзьлезім на печ і грэімся на пячэльні. Добра з марозу. Астравец
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
118 👁