ПРЫМАДЫТАВА'ЦЬ зак. Уладкаваць, упарадкаваць. Гэта ж зяць мой, дай бох яму здароўя, прымадытаваў тут столік. Можна ŭ еядро пастаеіць, i палажыць што-кольвек. Косцевічы Астр. ПРЫМАНТЛЯВА Tfb зак. Экспр. Прыйсці. Я да цібе пяшком прымантлюю. Дзевяткавічы Слонім. ПРЫМЕРКАВА 'ЦЬ зак. Прыраўнаваць. Быў прымеркаваўшы жонку, a божачка, што рабілася... Чуць ні пабіліся. Косцевічы Астр. Паеадзіліся ўжо, ні дружаць. Прымеркавала да мужыка. Ст. ГудагайАстр. ПРЬІМЫ'ЛЬНІК м. Прылазнік. Разъдзявайся тут, у прымыльніку, у лазьні натта душна - на дух бабы лілі. Кямелішкі Астр. ПРЫПІНКА ж. Шпілька для валасоў, заколка. Дзяўчаты модзяцца, прыпінкамі валасы папрышпільвалі Стройна! Варняны Астр. ПРЫПЛЁНТАЦЦА зак. Неадабр. Прыйсці, прыцягнуцца. Мы ўжэ даўно дахат прышлі, a ён тылько ціпер прыплёнтаўсо. Стральцы Маст. ПРЫ-ПРЫ-ПРЫ'! выкл. Вокліч, якім клічуць куранят. А, кап на вас каршун! Пры-пры-пры! Ніяк не апсядуцца Мае кураняты. Баруны Ашм. ПРЫПЯКОЛАК м. Ступенька для лазу на печ. Такі майстра печ рабіў, забыўся прыпяколак зрабіць. Каб залесьці на печ, драбінку трэба патстаўляць. Косцевічы Астр. ПРЫСВІРЭШЦЦА зак. Прыстасавацца. Яна табе прысьвірэпіцца да кого хочет i да чаго хочаш, i будзя жыцъ прыпяваючы. Пачарнейкі Свісл. ПРЫСТУПГЦЦА зак. Прыстаць да каго-н. з надакучлівымі просьбамі, прапановамі; прычапіцца. Мая ты людзіна, чаго ты прыступілася да мяне? Ц1 я там была, што буду пра гэта казаць? Ст. Гудагай Астр. ПРЫСУПО 7ИЦЦА зак. Экспр. Прылашчьщца да каго-н. Ну чаго ты да мяне прысупоніўсё, як куранё да маткі, вінаваты, сам бачыш. Сурынка Слонім. ПРЫСЦЁ ТІКАЦЬ зак. Прышыць зболыиага, на скорую руку. Шма мне калі прышывацъ, хай дзеўчына прысьцёпкая mpoxi, каб ні адарваласё сусім, аўвечары я прышыю акуратня. Грабава Зэльв. ПРЬІЧЫЛАК м. Папярочная сцяна паміж пакоямі. У нас прычылак тонкі, усё чутно, што гаворацъ у другой палавіні хаты. Шоўкі Ваўк
Дадатковыя словы
прымадытаваць, прьімыльнік
3 👁