ПРЭ'ЛЯТ м. Жоўтая канюшына. Каровы ў панскі прэлят улезуць. як загуляямса. От даставалі ač бацькоў. Лойкі Гродз.
ПТАШКЕ' мн. Хлебнае печыва (у выглядзе розных птушак), якім частуюць дзяцей у хаце нявесты за дзень да вяселля. Дзяціскі паляцелі da Юлькі па пташке, ўзаўтра ш у яе вяселя. Стральцы Маст.
ПУДЗІК м. Верабей. Пудзік прыляцеў, на галінку сеў. Ляпёшкі Іўеў.
ПУЗЬГР м. Паветраны шар. На машину вешаюцъ пузыри. Уселюб Навагр.
ПУЛЬСЭТКА ж. Манжэта. Белых нітак ні хватала, дык я придумала пульсэткі i каўнер з другіх нітак зьвязацъ. I ні так пэцкацца будуцъ. Косцевічы Астр.
ПУНКТОЪШ м. Маларослы чалавек. Як залезе ў машину гэты пунктовік, то яго з-за руля ні відно. Уселюб Навагр.
ПУНТ м. Куплет (песні, верша). У гэтай песьні аш дзесяць пунтаў. Тупалы Карэл.
ПУХАВІК м. Маладое цеста, якое падыйшло на дражджах. Пухавікужэ гатоў, пара замешваць. Сурынка Слонім.
ПУХВА ж. Футарал для акуляраў. Палажы окуляры ў nyxey, а то шкло абдзярэцца. Вішнеўка Бераст.
ПУШЧЭНШЫ прым. Горшы. Гэтта зямля пушчэйшая, адзін пясок. А там што хочаш садзі, усё вырасъцщъ, як гай. Косцевічы Астр.
ПЫТЛЯТ м. Спец. Чалавек, які пытлюе (муку). Пытляр пытлюе, абдзірае муку. Масцішча Навагр.
ПЮРНІК м. Пенал. Носяцъ ручкі ў пюрніку дзеці. Кватары Бераст.
ПЯВУХА ж. Пявуння. Адамава Дануся такая пявуха, наўсю вёску. Панарка Смарг.
ПЯРУНАМ прысл. Вельмі хутка. 3 лесу мы пярунам ляцелі, за пяць хвіляў у хаці ўжэ былі. Вішнеўка Бераст.
ПЯРУНСКІ прым. Кепскі. Мой дзяцько такі пярунскі, ніяк яму ні ўнаровіш. Доўгая Шчуч. Од жаш пярунскі хлопяц! Hi слухая нічога: ці ты казаў, ці ты не. Дамейкі Лід.
ПЯРХАТЫ прым. Паршывы. Hi вадзіся с катом, бо ён некі пярхаты, яшчэ якоі заразы набярэсся. Лявонавічы Дзятл.
ПЯТРЫЦЬ незак. Сушыць. Om пятрыць сёніка на дварэ. Хутко сено высушыцца. Грабава Зэльв.
ПЯЧЭЛЬНЯ ж. Чарэнь. Калісьці ўзьлезім на печ i грэімся на пячэльні. Добра з марозу. Астравец
88 👁