Старонка 91
◀ / 153 ▶
ПАЎШЧЭВАК м. Падаконнік. Нічого ні стаў на паўшчэвак, а то вокна будуць пацець. Купіск Навагр. ПАХУДАЦЬ зак. Пахудзець. Пытаюся: «Нешта ш ты пахудаў?» А ён сьмяецца: «Любоў, цётка, сушыць». Косцевічы Астр. ПАХЫРЛАЦЬ незак. Зніж. Захварэць, пахварэць. Чаго вы ўсе пахырлалі? Масцішча Навагр. ПАЦЁМАЦЬ незак. Мацаць, абмацаць. Гэто ў цібе шарсьцяная сукенка? Ну, пацёмай, як ні верыш. Канюхі Ваўк. ПАЦЁМНАЧЫ прысл. Ноччу. Пацёмначы прывалоксо грошай прасіць, дню яму німа. Стральцы Маст. ПАЦІНА ж. Бацвінне. От, я сёні паціны наелася. Пушчыкі Свісл. ПАЦЭСІЯ ж. Пацеха. Цэла пацэсія з гэтаго хлопца. Грабава Зэльв. ПАЦЯГНУТЫ прым. Худы, змарнелы. Такі ўжэ пацягнуты твар у яе. Бачанцы Ваўк. ПАЦЯГУХА ж. Неадабр. Жанчына, якая любіць хадзіць без справы па чужых хатах. На маю бабу называлі пацягуха: як толькі аходзіцца, так і пайшла па суседзях. Пруды Гродз. ПАЧАПАРКА ж. Неадабр. Жанчына, якая дрэнна выглядае. С такою пачапаркаю стыдно на людзі выйсьці, ці ў цібе чім і чаго адзець да абуць? Радунь Воран. ПАЧОК м. Вялікая скрыня для захоўвання зерня, мукі. Поўны пачок муке стаіць у каморы. Вінькоўцы Лід. ПАЧУПОЧАК м. Вяршыня. Вароны сядзяць на пачупочку – на марос. Пушчыкі Свісл. ПАШЛЭМАЦЬ зак. Цяжка пайсці, ледзь падымаючы ногі. Ужэ ваш стары пашлэмаў дахаты. Задворані Свісл. ПАШНУРАВАЦЬ зак. Пайсці. Пастаяў ён, пастаяў, падумаў і пашнураваў пяшком. Старая Рудня Смарг. ПЕРАБІРАНІК м. Саматканы дыван, вытканы ніткамі аднаго колеру па чорнай ці белай аснове. Маладая была, вочы сьветлыя мела. Дываны ткала й сабе, й сёстрам. Пярабіранікі файныя: і чырвоныя на чорным полі, і жоўтыя, і зялёныя... Ні спомніць усіх! Косцевічы Астр. ПЕРАБІРАНКА ж. Бульба, адабраная для пасадкі. Маім шэсь воркаў перабіранкі. Дайлідкі Астр. ПЕРАГОНКА ж., адз. Адстаянае малако без смятаны. Якая з гэтае перагонкі карысьць, анна вада, нават смаку малако ні мая. Філонаўцы Лід.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 153 ▶