Старонка 90
◀ / 153 ▶
ПАТОЛЯ ж. Клопат. У хаці вяселя, та ўсім патолі хватая. Жылічы Маст. ПАТРАЦІЦЬ зак. Страціць. Гэта баба гарутная, усіх дзяцей у вайну патраціла. Сын у войску быў – забілі, а двух дачок вывязьлі немцы. Косцевічы Астр. ПАТРАШАНКА ж. Вантрабянка. Патрашанку ўжэ зрабілі, ні кавалачка вантробаў ні засталосё. Пятакі Ваўк. ПАТРОБАВАЦЬ зак. Паспрабаваць. Патробуй толька вазьмі матоцык!.. Дахаты ні варачайся! Косцевічы Астр. ПАЎБІРАЦЬ зак. Павыбіраць. Много гуркоў нарасло, пайду паўбіраю, да пасолім. Грабава Зэльв. ПАЎВАЖАЙКА ж. Няпоўны воз. – Ну й прывязьлі Мінаравы сена, нейкую паўважайку. – Дзе там паўважайку, у ляжэйках толька. Косцевічы Астр. ПАЎВЭДЗГВАЦЬ зак. Забрудзіць. Дзе вы так сваю адзежу паўвэдзгвалі? Аляксандравічы Дзятл. ПАЎЗБІРВАЦЬ зак. Пасабіраць, вырваць усё. У гэтум лесі грыбоў ні будзя, тут много людзей бывая, і ўсё паўзьбірвалі; Малы лес, так і ягадаў ужэ німашака, усе за нядзелю паўзьбірвалі, як наехало гэдулькі людзей. Грабава Зэльв. ПАЎЛЕТКА ж. Вялікая цёплая хустка. Адзявай паўлетку, бо голаў застудзіш, тады будзя с табою вазіцца. Курчаўцы Бераст. ПАЎМАЦЬ зак. Павымаць. Як гаршке паўмаю с печы, то дроў накідаям у печ, кап сохлі на заўтры; Як прыдзя вясна, гэтыя дубэльты паўмаям і ў сьверан пазаносім. Грабава Зэльв. ПАЎПАДАЦЬ зак. Павыпадаць. Кажаш, ні старая, а чаму ў цябе ўсе зубы паўпадалі? Крывічы Зэльв. ПАЎСАК м. Паўпаліто. Прыгожы ў цябе паўсак. Дзе ты купіла яго? Студзенікі Свісл. ПАЎСЕСЦІСЯ зак. Уз'есціся на каго-н. І чаго ён паўсеўса на міне, што я яму кепско зрабіў? Старая Дубавая Гродз. ПАЎСКУБАЦЬ зак. Павыскубаць. Стох як стох быў, а гэто пасьля ночы нехто паўскубаў яго; Стрыхчы ні ўмея, то адно паўскубаў, як авечку. Валькевічы Зэльв. ПАЎШАФАК м. Кухонны шапік. Палажыла п ты гэтыя лошкі ў паўшафак, а то мухі насядуць. Брольнікі Навагр. ПАЎШТУЧАК м. Пяць скруткаў (палатна). За паўштучак палатна пры Польшчы можно было шмат хлеба купіць. Уселюб Навагр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 153 ▶