Старонка 92
◀ / 153 ▶
ПЕРАКРЭСТ м. Скрыжаванне. Раней я жыла пры тым перакрэсьце. Масцішча Навагр. ПЕРАМЕШКА ж. Перашкода. Мо хіба якая перамешка будзя, а так наймянно прыеду. Хачу паглядзець тваю новую кваццеру. Грабава Зэльв. ПЕРАПСЮРЫЦЬ зак. Ударыць, стукнуць каго-н. Зарас як перапсюру гэтай дубінай! Старая Рудня Смарг. ПЕРАЧАЎРАЦЬ зак. Перахварэць. От, пярачаўраў, і лепш стало. Калантаі Ваўк. ПЕРШЫНА ж. Трава першага ўкосу. Першына троху падмокла, а атава добро высахла. Сурынка Слонім. ПЕСКАВАТКА ж. Зямля з пясчаным грунтам. За пескаваткаю пачынаецца лес. Малая Лапеніца Ваўк. ПЕХТАМ прысл. Пешшу. Папрывыкалі на алтобусах егдзіць, пехтам ніхто ўжэ ні хоча і дзесяць мэтраў прайсьці. Стральцы Маст. ПЕЧАНКОВА КАЎБАСА ж. Вантрабянка. Свіню закалолі. Сёня печанкову каўбасу рабіць будзям. Вярэйкі Ваўк. ПЕЧЫСКА н. Месца, дзе стаяла печ. Гэту качаргу я на печыску знайшоў. Старая Дубавая Гродз. ПІВУТКА ж. Кнігаўка. Каля нашай рэчкі некалі півуткі ўсе лёталі. Нача Воран. ПІНДА ж. Гальштук. Да белай кашулі прычапіў чорну пінду, і харашэ. Вішнеўка Бераст. ПІНЭСКА ж. Прышчэпка для бялізны. Вазьмі пінэскі, прышпілі бялізну на дроці. Галынка Ваўк. ПІПАЦЬ м. Дзюбка ў пасудзіне. Ладышка бяс піпця, а збанок с піпцям, і лепяй малако ліць зь яго. Грабава Зэльв. 2. Выступ. Піпаць некі быў, то было як рукою узяцца. Грабава Зэльв. ПІРАПІРЫНДАВАЦЬ незак. Бавіць час пустымі размовамі. Сядзіць сабе, пірапірындываіць зь Віктусям. Ні скаціня ні давана, ні вады ні прынесяна, а яму ні ў галаве. Косцевічы Астр. ПІТКА ж. Пітво. Дзе гэта піткі напіцца, такая гарачыня. Стокі Свісл. ПІТУН м. Непахв. Піток. От пітунэ! Каб бутэлькі гарэлкі трох ні выпіць. Як вам ні брытко! Старое Сяло Зэльв. ПІХАТЫ прым. П'яны. Ну ўжэ Коля Манін пасунуўса дахаты піхаты. Мо й мой такі прыдзя, тады я яму пакажу. Грацавічы Бераст. ПІШЧЫКІ мн. Кончыкі пальцаў на руках. Ну й халадзіна! Так зьмерзла, што аж у пішчыкі заходзіць. Косцевічы Астр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 153 ▶