ПАЗНАТА' ж. Надта позні час. Дзе ўжэ я заеду дахаты, пазната такая. Буду прасіцца ў вас пяраначаваць. Валькевічы Зэльв. ПАЗУБА 'ЦЬ зак. Скончыць зубаць - вызначаць моц вараных лек, пастукваючы аб зубы. Усе яйца пазубаў, то ні дзіво, што ведаяш, якоё мацнейшо. Грабава Зэльв. ПАЗЯХА ЧКА ж. Пазяханне. Здэцца, i спаў німало, а от нека пазяхачка напала, усё пазяхаю i пазяхаю, як дзень велькі. Старое Сяло Зэльв. ПАКАМЯЧАНЫ дзеепрым. Скамечаны, пакамечаны. Hi павесіў на вяшак, a кінуў на запяк касьцюм, то дзе ён ні будзя пакамячаны. Грабава Зэльв. ПАКАРАЪЩЬ зак. Зрабіць каравымі (анучы). Ногі пацеюць, то мяняя ганучы разоў со-тры за зьмену, то i пакаравіў усе, німа чагоў боты абуць. Грабава Зэльв. ПАКАТУХА ж. Жанчына, яка я любіць хадзіць па хатах, разносіць плёткі. У нас на вёсцы ёсьцъ адна пакатуха, што па хатах плёткі разносіць. Церахавічы Свісл. ПАКІТІВАЦЬ незак. Кіпець у невялікай меры. Я на mpoxo адхілюсё с хаты, а ты за гаршкамі палядзі, але ні круці, хай пакіпваюць, пакулъ вярнусё. Грабава Зэльв. ПАКЛЮ ЧЫЦЦА зак. Сагнуцца, пераламацца (пра каласы збажыны). Hi будзя як жацъ ячмень гэты, весь паключыўсё, каласэ ападаюцъ, як жнеш. Грабава Зэльв. ПАКРЫШАЧЦЫ ПАКРЫШЦЫ прысл. Патроху, пакрышку. Як хочаш, п о назьбіраяш тых грошай i пакрышаццы аткладваючы кожны месяц. Грабава Зэльв. Пакрысцы, много ні валі на яго, каб хоць гэто занёс, ён у нас стары, нгдужы. Старое Сяло Зэльв. ПАКУЛДЫБА 'ЦЬ незак. Пайсці кульгаючы. Мой стары ўжэ некуды пакульдыбаў, мусіць, да Пецькі Марцэсінага. Дзевяткі Бераст. ПАКУЛЬСЦІКА прысл. Пакуль што. Пакульсьціка нікого ні было, можа пазьней падыдуць. Грынкі Свісл. ПАКУЛЯНКА ж. 1. Самаробная коўдра з грубай тканіны. Акрывайса добро пакулянкай ды пасьпі трохо. Вінькоўцы Лід. 2. Вялікая суконная хустка. Калі ідзеш на работу, закручвай пакулянку на голаў, то i ў плечы гртлей будзя. Вінькоўцы Лід. ПАКУТІНЫ прым. Хадавы, ходкі. Сёніка мёт - пакупны тавар: адно падай - раз-два разьбяруць. Грабава Зэльв
5 👁