ПАДМЕ'ЦЦЕ н. Апошні снег. Кап ні гэто падмецце, та можно было n сеяцъужэ. Масцішча Навагр. ПАДПОЛЬНІК м. Падпольшчык. Наш кравец Пчала пры Польшчы падпольнікам-камсамолзцалі быў. Грабава Зэльв. ПАДРА 'HKI прысл. На досвітку, перад світанне л. Падранкі, як пачнуцъ пятухе сьпяваць, ні сплю ўжэ, i нек халаднавато у хаці робіцца, што адразу прачхнесься. Грабава Зэльв. ПАДРЫНДАВА 'ЦЬ незак. Хадзіць, гуляць. Дзяўчат вашых дома німа: мусіць, падрындаваць трохі пашлі дзе-небуць. Ваўкавічы Навагр. ПАДРЫЎКА ж. Сетка для лоўлі рыбы. Вясною добро падрыўкаю рыбу лаеіць. Падрось Ваўк. ПАДСМАЛЯНКА ж. Скавароднік з кіслага цеста, спечаны на полымі. Смашна пацсмалянка - то ŭ хлеп добры будзя. Лаўрынавічы Свісл. ПАДСТАРКАВА ТЫ прым. Немалады, пажылы. Ішчэ дужы конь, хоць i пацстаркаваты; Хай сабе i пацстаркаваты ён, аля i ты ні сямнастоўка. Чаму табе ні выйсьці за яго. Жылі n сабе дваіх. Грабава Зэльв. ПАДСЫТА ж. Цёрты мак, разбаўлены гатаванай салодкай вадой. У нас у хацяўсе патсыту любяць. Ст. Гудагай Астр. ПАДТЫННІК м. Чыстацел. Падтыннік натта добры для мыцця галаеы. Уселюб Навагр. ПАДХАДЗЯШЧО прысл. Як мае быць, шмат. Зранку як пайшоў, то да полудня патхадзяшчо назьбіраў ягадаў чорных; Патхадзяшчо грыбоў найраў мой малы сёнячы. Грабава Зэльв. ПАДХЛАПЕ'Ц м. Молады хлопец, падлетак. A гэта хто? Патхлапец твой? Калантаі Ваў.:. ПАДЦІКА 'ЦЦА зак. Падкрасціся. Магілёвых малых ні першы рас віджу пад нашай малінаўкай. Некалі патцікаюся i так атпсюру, што дзісятаму закажаць. Косцевічы Астр. ПАДЦЯЦЮРЫЦЬ зак. Іран. Падрэзаць, пастрыгчы. Такія былі валасэ харошыя, дак патщцюрыла, гаворыць, так модно зара. Ядуці Іўеў. ПАЗАБОЛЬВАНЫЯ дзеепрым. Прыгнілыя. Доўго ні паляжаць гэтыя яблыкі i грушы, бо ўсе пазабольваныя; Некі, кажуць рак нападая на cam, усё дзераво пазабольвано. Старое Сяло Зэльв. ПАЗАДУВА'ЦЬ зак. Занесці снегам (пра многія аб'екты). Нігоднаго пянёчка ні бачу, yce сьнегам пазадувало. Савічы Зэльв
Дадатковыя словы
абекты, падхлапец, пазадуваць
7 👁