Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ПАВЯСНЕ'ЦЬ зак., безас. У ролі выказніка. Пацяплець як на прадвесні. У мачі(ы павясьнело i ўжэ маразоў велькіх ні было. Грабава Зэлыз. ПАГАНЯ'ЙЛО м. i ж. Той, хто паганяе коней (пры малацьбе коннай малатарняй). Хоцъ малы, аля добры паганяйло: коні ходзяць добро, ні бегаюць i ні ацстаюць. Грабава Зэльв. ПАГАНЯ'ЦЬ: ПАГАНЯЦЬ МАЛАДОЕ. Трымацца звычак маладых. Грабава Зэльв. ПАГАРТА ХА ж. Качарга. Падай пагартаху, у печы opoea паварочаць трэба. Каралін Зэльв. ПАГІБА 'ЦЬ зак. Пагнуць, зрабіць няроўным. Была харошая скрыначка am каеы, можно было што 'трымацъ у ёй, так пагібаў усю. Нашто табе было гібаць? Грабава Зэльв. ПА ТІЛЬ м. Дубец. Вазьмі добры пагіль i загані карову ў хлеў. Гнесічы Навагр. ПАГРАБА ТЫЯ мн. Тыя, хто грабуць сена. Буслы не баяліся паграбатых, што пераварочвалі на балоце сено. Харосіца Навагр. ПАДАВА 'ЦЬ незак. Перадаваць. / сёніка будзя дошч, падавалі naрадзіві. Грабава Зэльв. ПАДАРОЖАЦЬ зак. Падаражаць. У гэтум року много ні было тых яблыкаў, тому хутко i падарожалі яны, некужэ з восяні. Дзярэчын Зэльв. ПАДА ЧНІК м. Жалабок, які падае зерне ў жорны. Падачнікам можна боляй ці меняй зярна падаеаць на каменя. Руда Яварская Дзятл. ПАДБЕЛЬНІКІ мн. Шампіньёны. У нас падбельнікі рэтка хто ŭ бярэ. Пагародна Воран. ПАДБО'ЛКА ж. Камерцыйная крама. Каля самага базару падболка стаіць, там усяго поўно. Васілевічы Слонім. ПАДВОІІ м. Сухі мазоль на падэшве нагі. Як быў nadeoŭy мяне, то нагою ні абутая, ні разутая ні магла ступіць. Плянта Навагр. ПАДДЗЫГА 'ЦЬ незак. Дакучаць. Гаварыла я табе: ні лесь ты da іх, будзяш знаць, як паддзыгаць. Стокі Свісл. ПАДКАЛЕПІКІ мн. Гольфы. Марыся надзявала падкаленікі толькіў школу. Харосіца Навагр. ПАДКАЛОЧАНІКІ мн. Бульбяны суп на малацэ, зацёрты мукой. Маці наварыла паткалочанікаў. Пачарнейкі Свісл. ПАДЛЯТУ ХА ж. Падлетак. Ты тады яшчэ падлятухаю была, калі немцы прыгалі. Уселюб Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

павяснець
5 👁
 ◀  / 153  ▶